Дубінкі
| Дубінкі | |
| Dubingiai | |
Замчышча на літаграфіі з малюнку Н. Орды |
|
| Першыя згадкі: | 1334 |
| Павет: | Уцянскі |
| Раён: | Маляцкі |
| Насельніцтва: | 260 (2003) |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°03′40″ пн. ш. 25°27′00″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 25.45° у. д.Каардынаты: 55°03′40″ пн. ш. 25°27′00″ у. д. / 55.06111° пн. ш. 25.45° у. д. |
|
Дубінкі на мапе Летувы
Дубінкі
|
|
Дубі́нкі (па-летувіску: Dubingiai) — мястэчка ў Маляцкім раёне Ўцянскага павету Летувы, на беразе возера Асьвея (Дубінкаўскае). Адміністрацыйны цэнтар Дубінкаўскага староства. Насельніцтва 260 чал. (2003).
Знаходзяцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Дубінкаўская зямля ўпершыню згадваецца пад 1334[1]. У 1373 і 1377 пацярпелі ад нападаў крыжакоў. У пач. XV ст. вялікі князь Вітаўт збудаваў каля Дубінак драўляны[2] замак, у якім заснаваў касьцёл Сьв. Духа.
Напрыканцы XV ст. вакол замку ўтварылася мястэчка. Да пачатку XVI стагодзьдзя Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намесьнікамі, пасьля сталі ўласнасьцю Радзівілаў, а Юры Радзівіл распачаў тут узводзіць мураваны замак. Па ягонай сьмерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да ягонага сына Мікалая Радзівіла «Рудага», які ў 1564 годзе прыняў кальнівісцкае веравызнаньне ды перарабіў касьцёл на кальвінскі збор. Той зрабіўся месцам пахаваньня біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў[3].
У 2-й пал. XVI—XVII стст. цэнтар Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII ст. Дубінкі складаліся з дзьвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў[3].
У 1651 у мястэчку было 67 дымоў (каля 450 жыхароў), аднак у 1661 у выніку ваенных спусташэньняў іхная колькасьць скарацілася да 12[3].
У 1682 у Дубінках адбыўся сынод кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 у мястэчку адкрылася парафіяльная школа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. З 1808 — у валоданьні Тышкевічаў.
З 1918 — у складзе Летувы, летняя рэзыдэнцыя прэзыдэнта Антанаса Сьмятоны.
23 чэрвеня 1944 году мясцовае падразьдзяленьне Арміі Краёвай ўчыніла гвалт над больш чым 20 жыхарамі-летувісамі[4][5] ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеяньні да польскіх жыхароў Гліцішкаў летувіскімі калябарантамі[4][5].
На пачатку XXI стагодзьдзя на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалягічныя раскопкі, падчас якіх былі знойдзеныя астанкі Радзівілаў. Па аналізе ДНК летувіскія і польскія адмыслоўцы здолелі ідэнтыфікаваць косьці Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзівіла Рудага. 5 верасьня 2009 году астанкі стрыечных братоў былі ўрачыста перахаваныя ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага касьцёлу[6].
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 1866 — 363 чал., зь іх 241 каталік, 102 юдаісты, 20 праваслаўных.[7]
- 1897 — 363 чал.
- 1923 — 265 чал.
- 1959 — 102 чал.
- 1970 — 130 чал.
- 1989 — 253 чал.
- 2001 — 229 чал.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Замчышча, падмуркі збора (XVII ст.)
- Могілкі каталіцкія, званіца касьцёла (1672)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьв. Георгія (1672)
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Дубінкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 205
- ^ Дубінкаўскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 205
- ^ a b c Дубінкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 206
- ^ a b Tadeusz Piotrowski «Poland's Holocaust». — McFarland & Company, 1997. — С. 168—169. — ISBN 0-7864-0371-3
- ^ a b Litewska prokuratura przesłuchuje weteranów AK(пол.). Gazeta Wyborcza (14 лютага 2001). Праверана 7 чэрвеня 2010 г.
- ^ Marcin Szymaniak, Robert Mickiewicz (7 верасьня 2009) Litwa żegna Radziwiłłów(пол.). газэта «Rzeczpospolita». Праверана 3 кастрычніка 2010 г.
- ^ Dubinki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 191
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Dubinki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 191
- Mirosław Gajewski. Dubinki: w krainie niebieskich jezior // «Magazyn Wileński» №2, 2003.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дубінкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Месты і мястэчкі гістарычнай Віленшчыны | |
|---|---|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |