Дугласія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
DouglasFir 7491t.jpg

Дугла́сія, псэўдатсуга (Pseudotsuga) — род вечназялёных хвойных дрэваў і кустоў сямейства хваёвых.

Вышыня дрэў да 25 м. Ствол прамы. Крона канічная. Кара буравата-шэрая. Ігліца пляскатая, зялёная або шызаватая, на галінках сядзіць паасобку. Шышкі сьветла-карычневыя, зьвіслыя, даўжынёй 5-7,5 см.

Радзіма Паўночная Амэрыка.

На Беларусі 3 інтрадукаваныя віды дугласіі: цісалістая, шэрая, шызая. Уведзена ў лясныя культуры, вырошчваецца таксама як дэкаратыўнае дрэва.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дугласіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў