Дуглас Макгрэгар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дуглас МакГрэгар»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дуглас МакГрэгар
Douglas McGregor
Род дзейнасьці сацыяльны псыхоляг
Дата нараджэньня 1906
Дата сьмерці 1964

Дуглас МакГрэгар (па-ангельску: Douglas McGregor; 1906-1964) - сацыяльны псыхоляг, аўтар тэорыі X і тэорыі Y, якія імкнуліся падвесьці пад фактары матывацыі рацыянальную і прымальную аснову.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў ступень бакаляўра гуманітарных навук у Ўэйнскім дзяржаўным унівэрсытэце ў 1932, майстра гуманітарных навук і доктара філязофіі ў Гарвардзкім унівэрсытэце ў 1933 і 1935 адпаведна. Пасьля на працягу некалькіх гадоў працаваў тамака ж выкладчыкам. У 1937 перайшоў у Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (МТІ), дзе стаў адным з арганізатараў аддзяленьня вытворчых адносінаў. У 1948 стаў рэктарам Антыяхійскага коледжу, займаў гэтую пасаду да 1954. У тым самым годзе ён вярнуўся ў МТІ у якасьці першага прафэсара-стыпэндыята Слоўна і працаваў тамака да самае сьмерці ў 1964.

Тэорыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку 1950-х МакГрэгар упершыню сфармуляваў свае ідэі аб кіраваньні, якія ў 1960 былі апублікаваныя ў яго галоўнай працы "The Human Side of Enterprise" ("Чалавечы бок прадпрыемства"). Дуглас МакГрэгар сьцьвярджаў, што існуе два віды мэнэджмэнту пэрсанала, першы зь якіх засноўваецца на "тэорыі X", а другі - на "тэорыі Y".

Тэорыя X абвяшчае: сярэдні чалавек ня любіць працаваць і пры магчымасьці пазьбягае працы. Такім чынам, мэнэджмэнт змушаны зьвяртацца да цьвёрдых (татальны кантроль і сыстэма пакараньняў) і мяккіх (перакананьне й заахвочваньне) формаў прымусу. Але абодва гэтыя мэтады хібныя, таму што выпускаюць з выгляду чыньнік нежаданьня працаваць: справа ў тым, што чалавеку мала годнай узнагароды за праца, яму неабходная магчымасьць самарэалізацыі, а любая форма прымусу гэтаму перашкаджае.

Тэорыя Y абвяшчае, што для чалавека расходваць маральныя і фізычныя сілы на працу гэтак жа натуральна, як адпачываць або гуляць. Гэта азначае, што чалавека можна стымуляваць на працу, калі даць яму магчымасьць цалкам расчыніцца, браць на сябе адказнасьць, адчуваць сваю значнасьць для арганізацыі. Нажаль, адзначае МакГрэгар, ува ўмовах сучаснага індустрыяльнага грамадзтва інтэлектуальны патэнцыял чалавека выкарыстоўваецца ня цалкам. МакГрэгар сьцьвярджаў, што ў адных сытуацыях (напрыклад, масавая вытворчасьць) падыходзіць толькі тэорыя X, а ў іншых - толькі тэорыя Y. Разумеючы, што цалкам рэалізаваць яго тэорыі на практыцы немагчыма, МакГрэгар спрабаваў данесьці да мэнэджараў думку аб тым, што службоўцы могуць зрабіць для арганізацыі значна больш, калі да іх ставіцца як да каштоўных і адказных супрацоўнікаў.

Да свайго скону ў 1964 МакГрэгар працаваў над тэорыяй Z, у якой спрабаваў злучыць запыты і імкненьні карпарацыі і асобнага чалавека. Гэтую няскончаную працу працягнуў Ўільям Оўчы, які ўзяў яе ў якасьці назову сваёй кнігі, дзе паспрабаваў сфармуляваць урокі японскага мэнэджмэнту. У тэорыі арганізацыяў Z, прапанаванай Оўчы, цэнтральнымі прынцыпамі зьяўляюцца пажыцьцёвая занятасьць працаўнікоў, клопат аб працаўніках, у тым ліку аб іх сацыяльным жыцьці, прыманьне рашэньняў на падставе кансэнсусу, павольнае кар'ернае пасоўваньне, выдатная перадача інфармацыі, адданасьць кампаніі і актыўны клопат аб дасягненьні высокай якасьці. Калі МакГрэгар пражыў бы даўжэй і здолеў завяршыць тэорыю Z, магчыма, ён прыйшоў бы да варыянту, што ўтрымоўвае аналягічныя складнікі.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]