Дуглас Хэйг
Дуглас Хэйг (па-ангельску: Duglas Haig; 19 чэрвеня 1861, Эдынбург — 29 студзеня 1928, Лёндан) — ангельскі вайсковы дзеяч, фэльдмаршал (1917), граф і віконт (1919).
Нарадзіўся ў сям'і вытворцаў вядомай маркі віскі. Атрымаў адукацыю ў каледжы ў Брыстолі, пасьля ў Оксфардзе. Скончыў вайсковую акадэмію ў Сандхёрсце.
Вайсковую службу распачаў у 7-м яго Каралеўкага вялікасьці гусарскім палку ў 1886 годзе ў Індыі. Удзельнік брытанскай выправы 1898 да Судану супраць мадзіхістаў. У 1899-1902 прымаў удзел у Другой англа-бурскай вайне.
У 1903 атрымаў палкоўніка і быў накіравана ў Індыю, на пасаду інсьпектара кавалерыі і начальніка штабу англа-індускай арміі. У 1906 ў званьні генэрал-маёра, адкліканы ў Англію. Кіруе падрыхтоўкай і навучаньнем войска.
Падчас I сусьветнай вайны, камандуючы Першым Брытанскім экспэдзіцыйным корпусам ў Францыі. У сьнежні 1915 галоўнакамандуючы Брытанскім Экспедзіцыйным войскам у Францыі. Удзельнік Бітвы на Соме 1916 і Бітвы пад Пашэндэйлем ў 1917.
Пад час вайны ня лічыўся з жыцьцямі жаўнераў каб дасягнуць пастаўленых мэтаў, з-за гэтага Антанта цярпла вялікія людзкія страты.
У 1919 узнагароджаны шляхецкімі тытулямі.
