Дуды
| Дуды | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Іўеўскі |
| Сельсавет: | Морынскі |
| Насельніцтва: | 109 (1999) |
| Тэлефонны код: | +375 1595 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°54′47″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91306° пн. ш. 25.85917° у. д.Каардынаты: 53°54′47″ пн. ш. 25°51′33″ у. д. / 53.91306° пн. ш. 25.85917° у. д. |
|
Дуды на мапе Беларусі
Дуды
|
|
Дуды — вёска ў Беларусі, у складзе Морынскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 109 чал. (1999).
Дуды — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Дуды згадваюцца ў XVI ст. як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Рэзыдэнцыя старосты знаходзілася ў в. Лугамавічы. У 1608 у Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў мясьціны Хадкевічаў.
У 1653 Дудзкае староства трымаў Т. Дэнгаф. 3 1665 мясьціна перайшла да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. Станам на 1690 у сяле было 14 дымоў.
3 1709 Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1772 у Дудах збудавалі новы драўляны касьцёл. У 1789 паселішча атрымала статус мястэчка.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дуды апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1803 мястэчка перайшло ў валоданьне Коршакаў.
У 1861 Дуды часткова належалі да маёнтку Лугамавічы Корвін-Мілеўскіх, часткова — да дзяржаўнага скарбу і налічвалі 30 рэвізскіх душ. Станам на 1866 у мястэчку было 12 двароў. У 1885 тут працавалі багадзельня, кузьня, 2 карчмы, таржок. Паводле перапісу (1897) у Дудах было 39 двароў. У гэты ж час адбыўся пажар, які ўшчэнт зьнішчыў паселішча.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дуды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Іўеўскай гміне Валожынскага (з 1926 Лідскага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут быў 41 двор.
У 1939 Дуды ўвайшлі ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёну. На 1999 у вёсцы было 46 двароў.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1866 — 80 чал., зь іх 68 каталікоў і 12 юдаістаў[1]; 1897 — 251 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 — 252 чал.; 1970 — 166 чал., 260 двароў.; 1999 — 109 чал.[2]
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1772)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 208.
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5.
- Dudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 208.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дуды — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Морынскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Бурдукі · Вялікія Сонтакі · Галенава · Галяноўка · Дуды · Дындылішкі · Залейкі · Збойск · Каўкелі · Крывічы · Лугавая · Малыя Сонтакі · Масткі · Навасёлкі · Паўлавічы · Старчаняты · Стоневічы · Яславічы
|
| Іўеўскі раён | |
|---|---|
| Места | |
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |