Дукат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Венэцыянскі дукат, 1400-1413 году

Дукат (лац. Ducatus - герцагства) – агульнаэўрапейская назва залатой манэты.

Першыя дукаты выбіла Вэнэцыя ў 1284. Пасьля выбіваліся на землях Вугоршчыне, Чэхіі, Нямеччыны. У Польшчы дукат першы раз выбілі ў 1320 годзе.

На землях ВКЛ вядомыя ў 14-16 стагодзях вядомыя дукаты Вэнгрыі. Адзіны вядомы навукоўцам “вугорскі дукат” 15 стагодзьдзя знойдзены на Замкавай гары ў Крычаве. Напрыканцы 16 – 18 стагодзьдзя сустракаюцца дуаты Паўночных Нідэрляндаў (Лабанчык) і Гэрманіі.

У ВКЛ дукаты выбіваліся на віленскай мынцы ў 1547-1550 (3,57г.), 1553, 1554, 1560, 1561, 1563-1567, 1569, 1571, 1586, 1590, 1591, 1665, 1666 гадох (3,5г). Усе літоўскія дукаты мелі 980 пробу золата.

У летапісах сустракаецца назва дуката – “злоты”, “залаты”, “чырвоны ў злоце”, “залаты ў золаце”.

Акрамя дукатаў у золаце выбіваліся літоўскія паўдукаты (1664, 1665) і тры дукаты (1615), паўпртугалы (5 дукатаў) і партугалы (10 дукатаў).

Commons-logo.svg  Дукатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў