Дупель
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дупель, Дубельт, Дубальт[1] (па-лацінску: Gallinago media ці Capella media) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[1].
У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Даўжыня цела каля 24 см, маса 130—230 г. Прылятае ў красавіку. Такаваньне ўначы на лугах і балотах. Гнёзды на купінах. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае ў канцы жніўня — верасьні. Корміцца глебавымі беспазванковымі. Увосень вельмі тлусты.
Прыгатаваньне падобнае да бакаса, слонкі.
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Літаратура
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Дупель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў