Дурбэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дурбэ
лат. Durbe
Durbe gerb.png
Герб Дурбэ
Краіна: Латвія
Рэгіён: Курляндыя
Край: Дурбскі
Плошча: 1,6 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 612 чал.
шчыльнасьць: 382,5 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-3440
Геаграфічныя каардынаты: 56°35′20″ пн. ш. 21°22′10″ у. д. / 56.58889° пн. ш. 21.36944° у. д. / 56.58889; 21.36944Каардынаты: 56°35′20″ пн. ш. 21°22′10″ у. д. / 56.58889° пн. ш. 21.36944° у. д. / 56.58889; 21.36944
Дурбэ на мапе Латвіі
Дурбэ
Дурбэ
Дурбэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дурбэ (па-латыску: Durbe) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршэй, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.

13 ліпеня 1260 года ў бітве на Дурбэ узьяднаныя сілы жмудзінаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.

Замак Лівонскага ордэна упершыню ўзгадваецца ў 1287 годдзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было знішчана швэдзкім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.

Гарадзкія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацьверджаны ў 1917. У гарадзкой сядзібе ў 1917 месьцілася штаб-кватэрай нямецкай вайсковай брыгады.

Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латыскім фальклёры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосці і прыцягальнасьці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дурбэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў