Духаўшчынскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Духаўшчынскае ўзвышша — узвышша ў Эўрапейскай частцы Расеі у Смаленскай вобласьці. Паўночна-заходняя частка Смаленскага ўзвышша. Тэрытарыяльна разьмешчаная ў асноўным у Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобласьці. Найвышэйшая кропка: 288 мэтраў над узроўнем мора ў паўночна-заходняй частцы, на паўднёвы ўсход паніжаецца. Складзеная далямітамі і вапнякамі дэвону і карбону. Значную тоўшчу ўтварае дняпроўская марэна, якая выходзіць месцамі на паверхню. Рэльеф: палогахвалістыя, месцамі плоскія марэнныя раўніны. Па заходнім схіле назіраецца ўзьнёслы ўзгорыста-градавы рэльеф — Бельска-Духаўшчынскія грады. Узвышша ўтварае водападзел басэйнаў рэк Заходняй Дзьвіны і Дняпра. На ўзвышшы бярэ пачатак рака Хмосць.