Духаўшчынскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Духаўшчынскі раён
Духовщинский район
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчына
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2008) 17 000
Плошча 2610 км²
Месцазнаходжаньне Духаўшчынскага раёну
Духаўшчынскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48166
Код аўтам. нумароў 67

Духаўшчы́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Духаўшчына.

Зьмест

Геаграфія [рэдагаваць]

Плошча раёну — 2610 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Цьвярской вобласьцю, на захадзе зь Дзямідаўскім раёнам, на паўднёвым захадзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Кардымаўскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ярцаўскім раёнам, на ўсходзе з Холм-Жыркоўскім раёнам Смаленскай вобласьці.

Вялікую частку раёну займае Духаўшчынскае ўзвышша, якое зьяўляецца водападзелам басэйнаў рэчак Дзьвіны і Дняпра. На тэрыторыі раёну знаходзяцца вытокі рэчак Дражня і Хмосьць. У паўночнай частцы рэльеф паніжаецца і тут месьцяцца найбуйнейшыя балоты вобласьці: Сьвіцкі і Вярвіскі мох. Азёры: Вяліста і Махнач.

Глебы ў раёне дзярнова-падзолістыя, на поўначы і ў цэнтральнай частцы — сярэдне- і сільнападзолістыя. Лясы займаюць 54,2 % тэрыторыі.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.

Гісторыя [рэдагаваць]

Духаўшчынскі (тады — Духаўскі) павет быў утвораны ў 1777 у выніку пераносу павятовага цэнтру зь сяла Касплі ў Духаўшчыну. У існым выглядзе раён утвораны ў 1929 на тэрыторыі былых Духаўшчынскага і Парэцкага паветаў.

Дэмаграфія [рэдагаваць]

Колькасьць насельніцтва — 17 тыс. чалавек (2008).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]

У раёне маецца 2 мескія і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

  1. Духаўшчынскае мескае паселішча
  2. Азёрскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Бабінскае сельскае паселішча
  2. Берасьнёўскае сельскае паселішча
  3. Булгакаўскае сельскае паселішча
  4. Добрынскае сельскае паселішча
  5. Прачысьценскае сельскае паселішча
  6. Трацьцякоўскае сельскае паселішча

Эканоміка [рэдагаваць]

Транспарт [рэдагаваць]

Чыгуначная лінія Смаленск — Сошна (Азёрны) і далей да чыгуначнай лініі Масква — Рыга (злучаюцца ў Цьвярской вобласьці). Паралельна яе аўтадарога Р136 Смаленск — Нялідава.

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]