Духоўная лірыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Духо́ўная лі́рыка — фальклёрныя і аўтарскія вершы і песьні на рэлігійную тэматыку.

Гісторыя духоўнай лірыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ ў пэрыяд Кіеўскай Русі на Беларусі вандроўныя лірнікі, жабракі-старцы выконвалі духоўныя песьні, у аснове якіх былі сюжэты агіяграфічных і апакрыфічных твораў, старазапаветных і эвангельскіх паданьняў і мітаў.

Беларуская духоўная лірыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Духоўныя песьні на беларускай мове выконваліся ва ўніяцкіх храмах у 1596—1839 гг. (у пэрыяд існаваньня уніяцтва як асобнай канфэсіі), часам уключаліся і ўключаюцца дагэтуль (асабліва ў ХХ ст., у пэрыяд нацыянальнага адраджэньня) у багаслужбу ў касьцёлах, цэрквах, пратэстанцкіх малітоўнях (побач зь песьнямі на польскай, расейскай і стараславянскай мовах). Сярод іх вылучаюцца духоўныя гімны, як, у прыватнасьці, гімн «Магутны Божа» (словы Н. Арсеньневай, музыка М. Равенскага. Першыя зь вядомых аўтарскіх духоўных вершаў напісаў Ф. Скарына і зьмясьціў у некаторых сваіх прадмовах і пасьляслоўях да перакладу Бібліі («Богу в Троици единому ко чти и ко славе», «Веруй в Бога единого», «Помни дни святые святити»). Шырокую вядомасьць у свой час атрымалі напісаная па-беларуску ў элегічным стылі лірычная ананімная паэма «Лямант на сьмерць Лявонція Карповіча» (1620), верш А. Філіповіча «Даруй пакой царкве сваёй, Хрысьце Божа» (1646). Свайго найвышэйшага ўздыму духоўная лірыка знайшла ў асобе С. Полацкага, які і ў беларускі пэрыяд творчасьці, і пасьля пераезду ў Маскву (1664) неаднаразова зьвяртаўся да рэлігійнай тэматыкі, у прыватнасьці выдаў «Псалтирь рифмованную» — пераклад рыфмаваным вершам старажытных псалмоў.

Духоўная лірыка ў пэўнай ступені знайшла пашырэньне ў новай, а таксама ў сучаснай беларускай літаратуры. Зьявіліся прафэсійныя аўтары духоўнай лірыкі, пераважна сьвятары, — К. Сваяк, В. Адважны і інш. Рэлігійную тэматыку ў сучаснай паэзіі Беларусі распрацоўваюць Р. Барадулін, І. Багдановіч, Т. Бондар і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]