Дучча ды Буанінсэньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дучча ды Буанінсэньня (па-італьянску: Duccio di Buoninsegna; каля 1255, г. Сыена, Італія — 3 кастрычніка 1319) — італьянскі жывапісец.

Заснавальнік Cыенскай школы жывапісу. Зазнаў уплыў італьянска-бізантыйскага жывапісу і францускай гатычнай мініятуры. Для ягоных твораў характэрны асобныя рысы мастацтва Протарэнэсансу. Стварыў алтарныя абразы з арнамэнтным залатым тлом, гучнай вытанчанай каляровай гамай («Мадонна са сьвятымі», «Мадонна з шасьцю анёламі», «Мадонна францысканцаў», каля 1280, «Мадонна Ручэляі», 1285). У галоўным творы — алтарным абразе сыенскага сабора «Маэста» (двухбаковы паліпціх, 1308-11) з выявай Мадонны ў акружэньні сьвятых і анёлаў на пярэднім баку і сцэнаў пакутаў Хрыста на тыльным баку — імкнуўся надаць большую жыцьцёвасьць і пераканаўчасьць традыцыйным кампазыцыйным схемам, перадаць прастору і аб’ём. У 1288 па яго малюнку быў выкананы першы ў Італіі манумэнтальны віграж.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Brandi С. Duccio. Firenze, 1951
  • Carli E. Duccio. Milano, 1962

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дучча ды Буанінсэньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў