Дыдзье Дэшам
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
![]() |
||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Didier Deschamps | |
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1968 |
|
| Грамадзянства | ||
| Інфармацыя аб клюбе | ||
| Клюб | завяршыў кар'еру | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Кар'ера | ||
| Клюбная кар'ера* | ||
| 1985—1989 | 111 (4) | |
| 1989—1990 | 16 (3) | |
| 1990—1991 | 29 (3) | |
| 1991—1994 | 106 (5) | |
| 1994—1999 | 124 (4) | |
| 1999—2000 | 106 (5) | |
| 2000—2001 | 8 (0) | |
| Нацыянальная зборная** | ||
| 1989—2000 | 103 (4) | |
| Трэнэрская кар'ера | ||
| 2001—2005 | ||
| 2006—2007 | ||
|
* Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі. |
||
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Футбол | ||
| Чэмпіянаты сьвету | ||
| Золата | Францыя 1998 | |
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Бронза | Ангельшчына 1996 | |
| Золата | Бэльгія/Нідэрлянды 2000 | |
Дыдье Дэшам (франц. Didier Deschamps; нарадзіўся 15 кастрычніка 1968 у Баёне) — французскі футбаліст, трэнэр. Быўшы капітанам Францыі, прывёў яе да перамог на сусьветным першынстве 1998 і Эўра-2000. У 2007 годзе пакінуў трэнэрскі пост «Ювэнтуса» з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам каманды.
Зьмест |
[рэдагаваць] Клюбная кар'ера
Дыдзье Дэшам пачынаў сваю футбольную кар'еру ў аматарскім клюбе Авірон Баён, калі толькі вучыўся ў школе. Яго патэнцыял быў па вартасьці ацэнены скаўтамі Нанта, «падпісаўшы» 15-летняга юнака ў красавіку 1983. Дэбют Дэшама ў лізе адбыўся 27 верасьня 1985 году.
Першыя сапраўдныя посьпехі прыйшлі да будучага лідэру нацыянальнай каманды падчас другой марсэльской «кампаніі» 1991—1994 гг. Пасьля двух тытулаў чэмпіёна Французскай Лігі (1991, 1992) у руках Дэшама апынуўся недасягальны для шматлікіх Кубак Чэмпіёнаў. Тое, што зрабілі футбалісты Алімпіка ў 1993, здавалася неверагодным, паколькі да іх (як і пасьля) ні адной французскай камандзе не атрымалася заваяваць ніводнага трафэя клюбнага эўрапейскага футбола. Дыдзье Дэшам стаў самым маладым капітанам, якому атрымалася заваяваць гэтак ганаровы трафэй, тады як галкіпэр той каманды, Фабьен Бартэз стаў самым юным брамнікам у той жа намінацыі.
У 1994 гулец далучыўся да турынскага «Ювэнтуса». Бліскаючы ў яго складзе, Дэшам выйграў шэсьць разнастайных кубкаў унутры краін і другі за апошнія два года Кубак Чэмпіёнаў (1996). Мабыць, не выпадкова Дэшам уваходзіць у «тройку» лепшых легіянэраў з Францыі, якія баранілі колер Старой Сэньёры.
Перш чым завяршыць вялікую футбольную кар'еру, Дэшам пасьпеў паспрабаваць сябе ў якасьці гульца ангельскай Прэм'ер-Лігі і гішпанскай Прымеры. У 2001 годзе гулец абвясьціў аб тым, што мае намер павесіць буцы на цьвік.
[рэдагаваць] Міжнародная кар'ера
Атрымаўшы запрашэньне ў зборную ад Мішэля Плаціні у 1989 (супраць Югаславіі), Дэшам пачынаў сваю міжнародную кар'еру ў цёмныя для ўсяго французскага футбола часы. [1]
Калі новы галоўны трэнэр Эме Жаке пачынаў рэанімаваць зборную, капітанам стаў «зорны» плэймэкер Манчэстэр Юнайтэд Эрык Кантона. Але ўскладзеныя на яго надзеі не апраўдаліся: атрымаўшы доўгую дыскваліфікацыю за паводзіны, несумяшчальнае з прынцыпамі фэйр плэй, ён змог вярнуцца толькі да студзеня 1995, калі на зьмену вэтэранам, накшталт яго, Жана-П'ера Папэна й Давыда Жынола, прыйшло пакаленьне Зынэдына Зыдана. Дэшам, адзін з нешматлікіх пакінутых у страю, быў абраны капітанам зборнай, якую пасьля ахрысьцяць «Залатым Пакаленьнем» французскага футбола. Свой першы матч у якасьці «трэнэра на поле» Дыдзье Дэшам адыграў супраць нацыянальнай каманды Нямеччыны падчас падрыхтовак да Эўра.
Але сучаснае прызнаньне прйшло да Дэшаму і яго партнёрам пасьля феерычнага мундыяля 1998 году. Да пачатку першынства галоўным фаварытам лічылася зборная Бразыліі, якая, нягледзячы на страту Рамарыё, усё роўна заставалася самой грознай па складзе. Скласьці ёй канкурэнцыю магла толькі Сэлеста, вядзёная зьвязкам нападнікаў Габрыэль Батыстута — Арыэль Артэга. Але на справе атрымалася зусім па-іншаму: Францыя не пакінула ні найменшага шанцу сваім супернікам, паказаўшы выбітную гульню на ўсіх участках поля ў кожным матчы. Сапраўдным героем спаборніцтваў стаў Зынэдын Зыдан, аўтар фінальнага «дубля»; у варотах (на зьдзіўленьне роўна) стаяў Бартэз; лінія жа абароны, вядзёная абаранялым хаўбэкам Дыдзье Дэшамом, стала самой суладнай на турніры. Перамога апынулася больш чым заканамернай, прызнаньне — заслужаным.
Неўзабаве пасьля посьпеху Эме Жаке пакінуў пост настаўніка зборнай. На зьмену яму прыйшоў Рожэ Лемэр, які, скарыстаўшыся напрацоўкамі папярэдніка, прывёў французаў да перамогі ў наступным па рахунку буйным турніры, Чэмпіянаце Эўропы 2000. Пасьля таго, як Дэшам падняў над галавой ганаровы трафэй, Францыя адразу ўзначаліла рэйтынг ФІФА і на працягу двух гадоў заставалася на яго вяршыні.
У 2001 годзе адбылося разьвітаньне Дыдзье Дэшама са зборнай. На той момант ён лічыўся рэкардсмэнам Францыі па ліку згуляных за яе матчаў. Цяпер наперадзе Дэшама разьмясьціліся адразу тры прозьвішчы: Зыдана, Цюрама і Дэсайі, прытым што ўсе яны — былыя партнёры Дыдзье.
[рэдагаваць] Трэнэрская кар'ера
Першым клюбам, які быў занесены ў сьпіс Дэшама-трэнэра, стаў «Манака», зь якім выйграў кубак лігі ў 2003 і дайшоў да фіналу Лігі Чэмпіёнаў 2004 і зь якога пасьля сышоў, не сыдучыся ў меркаваньні з кіраўніцтвам.
Калі ўлетку 2006 паступіла прапанову ад церпячага бедства «Ювэнтуса», Дэшам практычна не сумняваўся, і пачатак свайго першага сэзону ў Сэрыі B Старая Сэньёра сустракала разам з французам на трэнэрскім пасту. У першым жа сэзоне Дэшам вывяў каманду ў Сэрыю А з першага месца, але па канчатку сэзону сышоў з клюба з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам.
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
[рэдагаваць] Крыніцы
- ↑ Нягледзячы на хвацкі падбор гульцоў, Францыя не змагла кваліфікавацца ні на ЧС-1990, ні на ЧС-1994, калі шанцы на яе ўдалы выступ былі асабліва вялікія.
| Зборная Францыі — Чэмпіянат сьвету 1998 — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Лама (бр) • 2 Кандэла • 3 Лізаразю • 4 Віэйра • 5 Блан • 6 Джаркаеў • 7 Дэшам • 8 Дэсайі • 9 Гіварш • 10 Зыдан • 11 Пірэс • 12 Анры • 13 Дыямэд • 14 Богасьсян • 15 Цюрам • 16 Бартэз (бр) • 17 Пэці • 19 Карамбё • 20 Трэзэге • 21 Дзюгары • 22 Шарбаньнье (бр) • Трэнэр Эме Жаке |
||


