Дыд’е Дэшам
| Дыд’е Дэшам | ||
Didier Deschamps |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1968 (43 гады) Баён, Францыя |
|
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Алімпік Марсэль (галоўны трэнэр) | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1985—1989 1989—1990 1990—1991 1991—1994 1994—1999 1999—2000 2000—2001 |
Нант Алімпік Марсэль Бардо Алімпік Марсэль Ювэнтус Чэлсі Валенсія |
110 (3) 17 (1) 37 (3) 106 (5) 124 (4) 27 (0) 13 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1989—2000 | Францыя | 103 (4) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2001—2005 2006—2007 2009— |
Манака Ювэнтус Алімпік Марсэль |
|
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Футбол | ||
| Чэмпіянаты сьвету | ||
| Золата | Францыя-1998 | |
| Чэмпіянаты Эўропы | ||
| Бронза | Ангельшчына-1996 | |
| Золата | Бэльгія/Нідэрлянды-2000 | |
Дыд’е Дэшам (па-француску: Didier Deschamps; нарадзіўся 15 кастрычніка 1968 году ў Баёне) — францускі футбаліст і трэнэр. Былы капітанам Францыі, прывёў яе да перамог на сусьветным першынстве 1998 году і Эўра-2000. У 2007 годзе пакінуў трэнэрскі пост «Ювэнтусу» з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам каманды.
Зьмест |
[рэдагаваць] Клюбная кар’ера
Дыд’е Дэшам пачынаў сваю футбольную кар’еру ў аматарскім клюбе «Авірон Баён», калі толькі вучыўся ў школе. Яго патэнцыял быў па вартасьці ацэнены скаўтамі «Нанту», «падпісаўшы» 15-гадовага юнака ў красавіку 1983 году. Дэбют Дэшама ў лізе адбыўся 27 верасьня 1985 году.
Першыя сапраўдныя посьпехі прыйшлі да будучага лідэра нацыянальнай каманды падчас другой марсэльской «кампаніі» 1991—1994 гадоў. Пасьля двух тытулаў чэмпіёна Францускай Лігі (1991, 1992) у руках Дэшама апынуўся недасягальны для шматлікіх Кубак чэмпіёнаў. Тое, што зрабілі футбалісты «Алімпіка» ў 1993 годзе, здавалася неверагодным, паколькі да іх (як і пасьля) ні адной францускай камандзе не атрымалася заваяваць ніводнага трафэя клюбнага эўрапейскага футболу. Дыд’е Дэшам стаў самым маладым капітанам, якому атрымалася заваяваць гэты ганаровы трафэй, тады як галкіпэр той каманды, Фабьен Бартэз стаў самым юным брамнікам у той жа намінацыі.
У 1994 годзе гулец далучыўся да турынскага «Ювэнтусу». Бліскаючы ў яго складзе, Дэшам выйграў шэсьць разнастайных кубкаў унутры краін і другі за апошнія два гады Кубак чэмпіёнаў (1996). Мабыць, не выпадкова Дэшам уваходзіць у «тройку» найлепшых легіянэраў з Францыі, якія баранілі колер «старой сэньёры».
Перш чым завяршыць вялікую футбольную кар’еру, Дэшам пасьпеў паспрабаваць сябе ў якасьці гульца ангельскай Прэм’ер-Лігі і гішпанскай Прымэры. У 2001 годзе гулец абвясьціў аб тым, што мае намер павесіць буцы на цьвік.
[рэдагаваць] Міжнародная кар’ера
Атрымаўшы запрашэньне ў зборную ад Мішэля Плаціні ў 1989 годзе (супраць Югаславіі), Дэшам пачынаў сваю міжнародную кар’еру ў цёмныя для ўсяго францускага футболу часы[1].
Калі новы галоўны трэнэр Эме Жаке пачынаў рэанімаваць зборную, капітанам стаў «зорны» плэймэкер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык Кантана. Але ўскладзеныя на яго надзеі не апраўдаліся: атрымаўшы доўгую дыскваліфікацыю за паводзіны, несумяшчальныя з прынцыпамі «фэйр плэй», ён змог вярнуцца толькі ў студзені 1995 году, калі на зьмену вэтэранам, накшталт яго, Жана-П’ера Папэна й Давыда Жынала, прыйшло пакаленьне Зынэдына Зыдана. Дэшам, адзін зь нешматлікіх пакінутых у страю, быў абраны капітанам зборнай, якую пасьля ахрысьцяць «залатым пакаленьнем» францускага футболу. Свой першы матч у якасьці «трэнэра на полі» Дыд’е Дэшам адыграў супраць нацыянальнай каманды Нямеччыны падчас падрыхтовак да Эўра.
Але сучаснае прызнаньне прыйшло да Дэшама і яго партнэраў пасьля фэерычнага мундыялю 1998 году. Да пачатку першынства галоўным фаварытам лічылася зборная Бразыліі, якая, нягледзячы на страту Рамарыё, усё роўна заставалася самой грознай па складзе. Скласьці ёй канкурэнцыю магла толькі Сэлеста, вядзёная зьвязкам нападнікаў Габрыэль Батыстута — Арыэль Артэга. Але на справе атрымалася зусім па-іншаму: Францыя не пакінула ні найменшага шанцу сваім супернікам, паказаўшы выбітную гульню на ўсіх участках поля ў кожным матчы. Сапраўдным героем спаборніцтваў стаў Зынэдын Зыдан, аўтар фінальнага «дубля»; у варотах (на зьдзіўленьне роўна) стаяў Бартэз; лінія жа абароны, вядзёная абаранялым хаўбэкам Дыд’е Дэшамам, стала самой суладнай на турніры. Перамога апынулася больш чым заканамернай, прызнаньне — заслужаным.
Неўзабаве пасьля посьпеху Эме Жаке пакінуў пост настаўніка зборнай. На зьмену яму прыйшоў Ражэ Лемэр, які, скарыстаўшыся напрацоўкамі папярэдніка, прывёў французаў да перамогі ў наступным па ліку буйным турніры, Чэмпіянаце Эўропы 2000 году. Пасьля таго, як Дэшам падняў над галавой ганаровы трафэй, Францыя адразу ўзначаліла рэйтынг ФІФА і на працягу двух гадоў заставалася на яго вяршыні.
У 2001 годзе адбылося разьвітаньне Дыд’е Дэшама са зборнай. На той момант ён лічыўся рэкардсмэнам Францыі па ліку згуляных за яе матчаў. Цяпер наперадзе Дэшама разьмясьціліся адразу тры прозьвішчы: Зыдана, Цюрама і Дэсаі, прытым што ўсе яны — былыя партнэры Дыд’е.
[рэдагаваць] Трэнэрская кар’ера
Першым клюбам, які быў занесены ў сьпіс Дэшама-трэнэра, стаў «Манака», зь якім выйграў кубак лігі ў 2003 годзе і дайшоў да фіналу Лігі Чэмпіёнаў 2004 году і зь якога пасьля сышоў, не сыдучыся ў меркаваньні з кіраўніцтвам.
Калі ўлетку 2006 паступіла прапанову ад церпячага бедзтва «Ювэнтусу», Дэшам практычна не сумняваўся, і пачатак свайго першага сэзону ў Сэрыі B «старая сэньёра» сустракала разам з французам на трэнэрскім пасту. У першым жа сэзоне Дэшам вывеў каманду ў Сэрыю А зь першага месца, але па заканчэньні сэзону сышоў з клюбу з-за рознагалосьсяў з кіраўніцтвам.
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
[рэдагаваць] Крыніцы
| Зборная Францыі — Чэмпіянат сьвету 1998 году — Чэмпіён | ||
|---|---|---|
|
1 Ляма (бр) · 2 Кандэля · 3 Лізаразю · 4 Віера · 5 Блян · 6 Джаркаеў · 7 Дэшам · 8 Дэсаі · 9 Гіварш · 10 Зыдан · 11 Пірэс · 12 Анры · 13 Дыямэд · 14 Багасян · 15 Цюрам · 16 Бартэз (бр) · 17 Пэці · 18 Лебёф · 19 Карамбе · 20 Трэзэге · 21 Дзюгары · 22 Шарбанье (бр) · Трэнэр Эмэ Жаке |
||
- Асобы па альфабэце
- Футбалісты па альфабэце
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Францускія футбалісты
- Гульцы зборнай Францыі па футболе
- Чэмпіёны сьвету па футболе
- Чэмпіёны Эўропы па футболе
- Гульцы ФК «Валенсія»
- Гульцы ФК «Бардо»
- Гульцы ФК «Алімпік» Марсэль
- Гульцы ФК «Нант»
- Гульцы ФК «Чэлсі»
- Гульцы ФК «Ювэнтус» Турын