Дыегу Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дыега Алвэс»)
Дыегу Алвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1985(1985-06-24)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2011
2011—2017
2017—2023
2023
Атлетыку Мінэйру
Альмэрыя
Валенсія
Фламэнгу
Сэльта
38 (0)
123 (0)
147 (0)
115 (0)
0 (0)
Зборныя
2011— Бразылія 10 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 лістапада 2022.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 чэрвеня 2017.

Дыегу Алвэс Карэйра (па-партугальску: Diego Alves Carreira; нарадзіўся 24 чэрвеня 1985 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі брамніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Атлетыку Мінэйру». У 2007 годзе перайшоў у гішпанскую «Альмэрыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ля Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабэньнё, але затым стаў часьцяком гуляць у стартавым складзе й дапамог клюбу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасьля таго, як Кабэньнё перайшоў у склад «Раё Вальекана» ў жніўні 2008 году, Алвэс стаў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў.

У 2011 годзе бразыльскі галкіпэр узьяднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмэры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[4]. За «лятучых мышэй» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасьня 2011 году ён адыграў увесь матч супраць бэльгійскага «Генку»[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алвэс быў абраны для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне, але ніводнага матчу гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 году Дыегу дэбютаваў у зборнай Бразыліі, ён адыграў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыку Мінэйру»:

«Фламэнгу»:

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Diego Alves // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в DIEGO alves carreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Diego Alves Carreira // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Максим Боев. Официально: Диего Алвес стал игроком «Валенсии». Euro-football.ru (20 Мая 2011)
  5. ^ Генк (Генк, Бельгия) 0:0 Валенсия (Валенсия, Испания). championat.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]