Дыега да Сылва Коста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыега Коста
Дыега Коста
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1988 (25 гадоў)
Лагарту, Бразылія
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Чэлсі
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006
2006
2007—2009
2007
2007—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2014
2012
2014—
Брага
Пінафіел
Атлетыка
Брага
Сэльта
Альбасэтэ
Вальлядалід
Атлетыка
Раё Вальлекана
Чэлсі
0 (0)
13 (5)
0 (0)
7 (1)
30 (5)
35 (9)
34 (8)
94 (43)
16 (10)
0 (0)
Зборныя
2013 Бразылія 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
3 лістапада 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
25 сакавіка 2013.

Дыега да Сылва Коста (па-партугальску: Diego da Silva Costa; 7 кастрычніка 1988, Лагарту, Бразылія) — бразыльскі й гішпанскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыега Коста пачынаў гуляць у футбол у штаце Сан-Паўлу. У лютым 2006 году падпісаў кантракт з партугальскім клюбам «Брага», але выступаў толькі за рэзэрвовую каманду клюбу. Улетку 2006 году на правах арэнды адправіўся ў клюб «Пінафіел».

У сьнежні 2006 году быў прададзены ў «Атлетыка» за 1,5 млн эўра, аднак неўзабаве быў арэндаваны «Брагай» да канца сэзону. У тым сэзоне Дыега Коста забіў свой першы гол за «Брагу» ў браму італьянскай «Пармы» ў розыгрышы Кубка УЭФА. Наступныя два сэзоны Коста правёў у арэндзе ў «Сэльце» й «Альбасэтэ». 8 ліпеня 2009 году Коста перайшоў у «Вальлядалід» як частка зьдзелкі аб пераходзе Сэрхіё Асэнха ў «Атлетыка». Аднак у наступным сэзоне вярнуўся ў «Атлетыка», дзяуючы выдатным выступам за клюб.

У канцы ліпеня 2011 году на перадсэзонным зборы «Атлетыка» Дыега Коста атрымаў сур’ёзную траўму калена, з-за якой прапусьціў палову сэзона. У студзені нападнік на правах арэнды перайшоў у «Раё Вальлекана», у складзе якога ў 16 матчах забіў 10 мячоў. Улетку 2012 году вярнуўся ў «Атлетыка». Улетку 2013 году ангельскі «Лівэрпул» намагаўся выкупіць гульца, але зьдзелка не адбыалася, а ўжо на старце новага сэзону 2012—2013 гадоў пасьля сыходу з клюба Радамэля Фалькао Дыега стаўся сапраўдным лідэрам клюбу, стала забіваючы мячы за «матрацнікаў».

Калі Дыега прайшоў мэдычны агляд у чэрвені[1], «Чэлсі» 1 ліпеня 2014 году абвесьціла пацьвердзіла дамоўленасьць, якая была дасягнута з мадрыдзкім «Атлетыка» на пераход Косты. Паводле дамовы «Чэлсі» выплаціў за гульца 32 млн фунтаў стэрлінгаў[2]. 15 ліпеня лёнданскі клюб афіцыйна пацьвердзіў завяршэньне зьдзелкі. Дыега Коста падпісаў кантракт на пяць гадоў, зарабляючы пры гэтам 150 тысяч фунтаў на тыдзень[3][4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыега Коста быў выкліканы ў зборную Бразыліі 4 сакавіка 2013 году для удзелу ў таварыскіх гульнях супраць зборных Італіі й Расеі. Дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў гульні супраць Італіі, якая скончылася зь лікам 2:2.

Аднак у кастрычніку 2013 году Дыега атрымаў выклік у зборную Гішпаніі, паколькі валодае яшчэ й гішпанскім грамадзянствам[5]. Коста зрабіў канатковы выбар на карысьць гішпанскай каманды, зрабіўшы афіцыйны запыт у ФІФА на дазвол удзелу ў міжнародных матчых на баку зборнай Гішпаніі. 5 сакавіка 2014 году Коста дэбютаваў у складзе зборнай Гішпаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Атлетыка»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]