Дыез
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Дыез — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае павышэньне стаячай праваруч ад яго ноты на адзін паўтон. Дыез пазначаецца рашоткай (
). Часам існуе неабходнасьць павялічыць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-дыез, які мае выгляд крыжыку, падобнага да x, з маленькімі квадратамі на канцах (
).
У табліцы знакаў Юнікод ёсьць адмысловы знак для дыеза «♯» (шаснаццатковы нумар 266F), які адрозьніваецца ад знака актаторпа (рашоткі) «#». Таму актаторп не рэкамэндуецца выкарыстоўваць замест знака дыеза. Знак дубль-дыеза ((𝄪)) мае ў Юнікодзе шаснаццатковы нумар 1D12A.