Дыжон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыжон
Dijon
Дыжон
Blason ville fr Dijon (Côte-d'Or).svg
Герб Дыжону
Рэгіён: Бургундыя
Дэпартамэнт: Кот-д'Ор
Плошча: 40,41 км²
Вышыня: 245 м н. у. м.
Насельніцтва: 151 576 (2008)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 47°19′26″ пн. ш. 5°02′34″ у. д. / 47.32389° пн. ш. 5.04278° у. д. / 47.32389; 5.04278Каардынаты: 47°19′26″ пн. ш. 5°02′34″ у. д. / 47.32389° пн. ш. 5.04278° у. д. / 47.32389; 5.04278
Дыжон на мапе Францыі
Дыжон
Дыжон
Дыжон
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.dijon.fr

Дыжон (па-француску: Dijon) — галоўны горад былога герцагства Бургундзкага, потым правінцыі Бургундыі, цяпер францускага дэпартамэнту Кот-д'Ор і рэгіёну Бургундыя. Насельніцтва складае 151 тысяч 576 чалавек[1].

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Дыжон быў ужо ў часы рымлянаў ўмацаваным месцам. У 1183 годзе атрымаў гарадзкія правы. Хрысьціянства ў гэтыя месцы прынёс пакутнік Бянігн Дыжонскі, які лічыцца нябесным заступнікам горада.

Сваім палітычным значэньнем ў Сярэднявечча Дыжон абавязаны рашэньню герцага Робэрта I перанесьці сюды сталіцу ўсёй Бургундыі. Тым ня менш сапраўдны мастацкі й эканамічны росквіт Дыжону зьвязаны з кіраваньнем бургундзкіх герцагаў дынастыі Валюа ў XV стагодзьдзі. Менавіта тады ў горадзе працавалі выдатныя майстры готыкі на чале са скульптарам Сьлютэрам.

Пасьля далучэньня да Францыі ў 1477 годзе Дыжон заставаўся месцазнаходжаньнем Бургундзкага парлямэнта. Калі Людовік XIV заваяваў Франш-Комтэ, Дыжон з памежнага мястэчка ператварыўся ў буйны эканамічны й адміністрацыйны цэнтар. У Дыжоне нарадзіліся кампазітар Жан-Філіп Рамо й вядомы інжынэр Аляксандар Густаў Эйфэль.

Геаграфія [рэдагаваць]

Горад разьмешчаны ў 326 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, ля ўсходняга схілу Кот-д'Ор, пры ўпадзеньні Сюзон у раку Уш і пры Бургундзкім канале, які злучае сыстэму рака Соны й Роны з ракой Сэнай; вузлавы пункт Парыска-Ліёнскай чыгункі.

Адукацыя [рэдагаваць]

У Дыжоне функцыянуюць 15 ВНУ: унівэрсытэт Бургундыі, Нацыянальная школа прыгожых мастацтваў, мэдычная i фармацэўтычная школы, багаслоўская сэмінарыя, сэмінарыя для настаўнікаў і для настаўніц. Маюцца розныя навуковыя таварыствы, бібліятэка з 80 тысячаў тамоў і 900 рукапісаў, батанічны сад, абсэрваторыя й іншыя.

Эканоміка [рэдагаваць]

Маюцца ліцейныя й аўтамабільныя заводы; разьвіта вытворчасьць ваўняных і баваўняных тканінаў, скуры, сусьветна вядомай гарчыцы, бочарных і васковых вырабаў, шпалераў, аўтамашын, хімічных прадуктаў. Таксама разьвіта вінаробства, садоўніцтва, кветкаводзтва; гандаль віном, дыжонскай гарчыцай і іншымі мясцовымі прадуктамі.

Славутасьці [рэдагаваць]

Дыжон адносна мала пацярпеў у войнах апошніх двух стагодзьдзяў. У цэнтры захаваліся дамы XIIXV стагодзьдзяў і палац герцагаў Бургундзкіх зь вежай Філіпа Добрага; сваім цяперашнім абліччам ён абавязаны перабудовам XVIIXVIII стагоддзяў. Зараз палацавыя залы дзеляць ратуша й музэй выяўленчых мастацтваў з багатай калекцыяй старажытнафранцускага й старажытнанідэрляндзкага жывапісу.

Спорт [рэдагаваць]

У горадзе месьціцца футбольны клюб «Дыжон».

Гарады-сябры [рэдагаваць]

Сярод гарадоў Францыі Дыжон займае адно зь першых месцаў па колькасьці гарадоў-сяброў. Акрамя таго, Дыжон адзін зь першых гарадоў Францыі, які пасьля Другой сусьветнай вайны стаў сябрам з горадам Нямеччыны.

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Дыжонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў