Дызайн
Дызайн (па-ангельску: design задума, плян, намер, мэта і ад па-лацінску: designare адмяраць, вызначаць) — творчая дзейнасьць, мэтай якой зьяўляецца вызначэньне фармальных якасьцяў прамысловых вырабаў. Гэтыя якасьці ўключаюць і зьнешнія рысы вырабу, але галоўным чынам тыя структурныя і функцыянальныя ўзаемасувязі, якія ператвараюць выраб у адзінае цэлае як з пункту гледжаньня спажыўца, так і з пункту гледжаньня вытворцы. Дызайн імкнецца ахапіць усе аспэкты навакольнага асяродзьдзя, якое абумоўленае прамысловай вытворчасьцю.[1]
Чалавека, які займаецца мастацка-тэхнічнай дзейнасьцю у рамках якой-небудзь з галінаў дызайну, таксама завуць 'дызайнэрам' (у тым ліку архітэктара, праектыроўшчыка, ілюстратара, дызайнэра плякатнай і іншай рэклямнай графікі, вэб-дызайнэра).
Літаратура[рэдагаваць]
Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Дызайн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў