Дыльда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дыльда

'Дыльда (па-ангельску: dildo, сынонім фаляімітатар ад па-ангельску: dildo) — адмысловы выраб, які імітуе узбуджаны мужчынскі пэніс (фаляс). Ужываецца пры палавым акце, мастурбацыі. У цяперашні час зьяўляюцца адным з асноўных тавараў у сэкс-шопах. Не зьяўляецца пратэзам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуюць доказы таго, што штучныя фалясы ўжываліся ўжо чатыры тысячагодзьдзя таму. Так, адны з раньніх фаляімітатараў былі выяўленыя ў пячорах раёна Састра ў Славеніі. У экспазыцыі Састроўскага музэю сэксуальнай культуры нэандэртальцаў маецца пышны фаляс, выкананы з нефрыта, выраблены тысячагодзьдзе таму. Суцэль магчыма, што ён выкарыстоўваўся ў якасьці фаляімітатара.

Згадваецца фаляімітатар і ў Бібліі:

І узяла прыбраныя твае рэчы з Майго золата і з Майго срэбра, якія Я даў табе, і зрабіла сабе мужчынскія малюнкі, і блудадзейнічала зь імі. (Іезыкііль 16: 17).

Меркаваньні аб тэрміналёґіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вітрына сэкс-шопа ў Японіі

Сустракаюцца розныя меркаваьнні (па большай меры меркаваньня неадмыслоўцаў) аб тым, якія сэксуальныя цацкі зьяўляюцца фаляімітатарамі, а якія не. Фаляімітатар у вузкім сэнсе — гэта невібрыруючая мадэль эрэкцыйнага палавога чэлеса. Але можна назваць фаляімітатарам і вібратар, калі ён прызначаны для вагінальнай стымуляцыі, а таксама іншыя падобныя прылады, нават калі яны не падобныя на палавы фаляс.

Некаторыя лічаць, што дыльда і фаляімітатар — некалькі розныя паняцьці.

Гэтыя тэрміналяґічныя тонкасьці не прынцыповыя, паколькі звычайна зразумела, пра што ідзе размова. Бо ў Беларусі гэтыя вырабы атрымалі распаўсюджваньне адносна нядаўна, ужывальныя словы (дзыльда, мастурбатар, страпон, анальны стымулятар, вібратар), як правіла, запазычаныя з ангельскай мовы.

Мэдыцынскія пратэзы палавога чэлеса не зьяўляюцца фаляімітатарамі, бо выкарыстоўваюцца мужчынамі змушана пры адсутнасьці патэнцыі, а не для пашырэньня дыяпазону атрымоўваных адчуваньняў. У гэтым выпадку ўжываецца тэрмін фаляпратэз. [1]

Дабльдыльда (па-ангельску: DoubleDildo) — падвойны/двухбаковы дыльда, звычайна выкарыстоўваецца 2 партнэркамі, якія распалагаюцца друг на супраць друга ў полуседзячым становішчы і адначасова з дапамогай рухаў узад-наперад Дабльдыльдай выклікаюць вагінальную стымуляцыю.

Матэрыял[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фаляімітатары вырабляюцца з розных матэрыялаў, напрыклад, лятэкс, акрыл, шкло, камень, дрэва, мэтал, плястык. У цяперашні час найболей папулярныя сыліконавыя вырабы. Яны пругкія, але ў той жа час мяккія і гладкія, а таксама досыць даўгавечныя. Сылікон не мае паху, яго бяспорыстая фактура і ўстойлівасьць да тэмпэратурнай апрацоўкі прадухіляюць рызыку скапленьня бактэрый, што ў сукупнасьці робіць сылікон найболей прымальным матэрыялам для выкарыстаньня ў дадзенай галіне. Хоць для даражэйшых вырабаў часта ўжываецца лятэкс, як вельмі якасны імітатар чалавечага цела.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Haberlandt, M. 1899. "Conträre Sexual-Erscheinungen bei der Neger-Bevölkerung Zanzibars", Zeitschrift für Ethnologie, 31: 668–670.
  • Marshack, A. 1972. The Roots of Civilization: The Cognitive Beginnings of Man's First Art, Symbol and Notation.. New York: McGraw-Hill. ISBN 0-297-99449-2.
  • Taylor, T. 1996. The Prehistory of Sex: Four Million Years of Human Sexual Culture. New York: Bantam. ISBN 0-553-09694-X.
  • Vasey, PL. 1998. "Intimate Sexual Relations in Prehistory: Lessons from Japanese Macaques", World Archaeology 29(03):407–425.