Дым (адзінка падаткаабкладаньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дым — адна з найдаўнейшых адзінак падаткаабкладаньня. Улучаў сялянскую гаспадарку зь зямлёй, пабудовамі, цяглавай і прадукцыйнай жывёлай і ўсім гаспадарскім рыштункам і начыньнем[1].

Зямельны надзел дымоў звычайна складаўся з ворнай зямлі і сенажатных угодзьдзяў, за карыстаньне якімі чальцы сям’і абавязаны былі выконваць на карысьць фэадала розныя павіннасьці — г.зн. службу.

Пасьля завяршэньня аграрнай рэформы (сярэдзіна XVI — 1-ая палова XVII стст.) асноўнымі аб’ектамі падаткаабкладаньня зрабіліся валока і служба, а дым пачаў атаясамлівацца з паняцьцем дома, двара.

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 210

Літаратура [рэдагаваць]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.