Дынама-93 Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дынама-93
Заснаваны 1946
Горад Менск, Беларусь
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 1997 5 месца

«Дына́ма-93» — беларускі футбольны клюб зь Менску. Быў заснаваны ў 1946 годзе як «Дынама-д». Расфармаваны ў 1998 годзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

У першым незалежным чэмпіянаце краіны 1992 г., які праводзіўся ў адно кола, Дынама-93 гуляла ў Другой лізе чэмпіяната Беларусі (на той час Другім па рангу дывізіёне), дзе сталася пераможцам і атрымала права гуляць у Вышэйшай лізе. Дынама-93 набрала роўную колькасьць пунктаў з бабруйскім Шыньнікам, а таму чэмпіёнства прыйшлося здабываць у дадатковай гульні, якая адбылася 25 чэрвеня 1992 г. на стадыёне Трактар у Менску, дзе сталічная каманда ўпэўнена перамагла зь лікам 3:0. Пры гэтым цікава, што ў асабістай сустрэчы рэгулярнага першынства Дынама-93 свайму суперніку ўсё ж такі прайграла (1:2).

У сэзоне 1998 Дынама-93 здолела згуляць усяго 14 гульняў, дадаткова атрымаўшы адну тэхнічную паразу ад віцебскага Лякаматыва-96 (0:3), не зьявіўшыся на матч праз фінансавыя цяжкасьці. Улетку 1998 г. каманда была вымушана зьняцца з чэмпіянату і неўзабаве была афіцыйна распушчана.

Паказьнікі выступленьня Дынама-93 ў Вышэўшай лізе чэмпіянату Беларусі:

  • Праведзеных гульняў: 181, зь іх
    • выйграных: 99
    • нічыйных: 43
    • прайграных: 39
  • Колькасьць мячоў
    • забітых: 296
    • прапушчаных: 157
  • Набраных пунктаў: 340

[рэдагаваць] Дасягненьні

[рэдагаваць] Папярэднія назвы

  • 1946—1947, 1949, 1950, 1952, 1963—1976, 1978—1991 — «Дынама-д»
  • да лета 1992 — «Дынама-2»
  • зь лета 1992 — да лета 1993 — «Беларусь»

[рэдагаваць] Трэнэры

[рэдагаваць] Вядомыя гульцы

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах