Дынама Менск (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
(Перанакіравана з «Дынама Менск»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дынама Менск
Dinamo Minsk.PNG
Поўная назва Футбольны клюб «Дынама Менск»
Заснаваны 1927
Горад Менск, Беларусь
Стадыён Дынама
Умяшчальнасьць: 34 000
Прэзыдэнт Юры Чыж
Галоўны трэнэр Аляксандар Сяднёў[1]
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
 · 2011 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Дына́ма» Менск — футбольны клюб з сталіцы Беларусі, Менску. Заснаваны ў 1927 годзе. Чэмпіён СССР 1982 году, сяміразовы чэмпіён Беларусі, трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Клюб заснаваны ў 1927 годзе. Першую гульню каманда правяла 18 чэрвеня 1927 году ў Смаленску супраць мясцовага «Дынама» і выйграла зь лікам 2:1. Клюб выступаў пад назвамі «Спартак» (19541959), «Беларусь» (19601962).

[рэдагаваць] Дасягненьні

  • Чэмпіянат Беларусі
    • Чэмпіён (7): 1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004.
    • Другое месца (6): 1996, 2001, 2005, 2006, 2008, 2009.
    • Трэцяе месца (2): 2000, 2003.

[рэдагаваць] Турніры

Чэмпіянат Беларусі (з 1992).

Кубак Беларусі (з 1992).

Эўракубкі.

Чэмпіянат СССР (1941—1992).

Кубак СССР (да 1992).

[рэдагаваць] Актуальны склад

Па стане на 23 сакавіка 2012[2].

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Суліма 1979
2 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Драгун 1988
3 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Панкавец 1981
4 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павал Пласконны 1985
5 Сьцяг Украіны Нап Максім Лісавы 1985
6 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Паліцевіч 1990
7 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Бычанок 1985
8 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Міхаіл Афанасьеў 1986
9 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Цярэшчанка 1987
10 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Глеб Рассадкін 1995
11 Сьцяг Сербіі Нап Ёван Дам’янавіч 1982
13 Сьцяг Габону ПА Бруно Мбанангой 1980
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Нап Віталь Кібук 1989
15 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Павел Крук 1992
16 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Куган 1991
17 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Залескі 1994
19 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Данілаў 1980
20 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Алег Вераціла 1988
22 Дзяржаўны сьцяг Беларусі ПА Ігар Стасевіч 1985
25 Сьцяг Украіны ПА Яраслаў Ямполь 1990
32 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Бр Дзьмітры Гушчанка 1988
37 Дзяржаўны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Кандрацьеў 1990
44 Сьцяг Сербіі ПА Слабадан Сімавіч 1989
80 Сьцяг Бразыліі Нап Рамас Леанарда 1992

[рэдагаваць] Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць] Эўракубкі

Асноўны артыкул: Дынама Менск у эўракубках
Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 12 3 5 4 18—18
Кубак УЭФА/Ліга Эўропы 54 18 13 23 68—74
Кубак кубкаў 6 2 3 1 6—4
Усяго 72 23 21 28 92—96
Сэзон Спаборніцтва Раўнд Супернік Дома У гасьцёх Вынік
2010/11 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Эстоніі Калеў Сыламяэ 5:1 5:0 10:1
3 к/р Сьцяг Ізраілю Макабі Хайфа 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф Сьцяг Бэльгіі Бруге 2:3 1:2 3:5

[рэдагаваць] Стадыён

Стадыён «Дынама»

Свае хатнія матчы футбольны клюб «Дынама» (Менск) праводзіць на сталічным стадыёне «Дынама». Гэтая арэна прымала супернікаў клюбу яшчэ ў часы СССР. Урачыстае адкрыцьцё стадыёну адбылося ў 1934 годзе. Аднак, яму было наканавана двойчы перажыць сваё нараджэньне. У гады гітлераўскай акупацыі стадыён быў цалкам разбураны, але пасьля вызваленьня Менску жыхары ізноў аднавілі яго, і ўжо ў 1945 годзе стадыён прыняў першых удзельнікаў чэмпіянату СССР па футболе і першых гледачоў.

Стадыён «Дынама» быў адным зь месцаў правядзеньня спаборніцтваў падчас Алімпійскіх гульняў 1980 году. Акрамя таго, ён зьяўляецца хатняй арэнай нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Стадыён «Дынама» — найбуйнейшы ў Беларусі. Ён месьціць каля 36 тысяч заўзятараў. Разьмешчаны гэты спартовы будынак у самым цэнтры Менску.

Квіткі на хатнія матчы футбольнага клюбу «Дынама-Менск» можна вольна набыць у касах стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку матча. Калі ж вы плянуеце стала наведваць хатнія гульні клюбу, то ў вас ёсьць магчымасьць набыць сэзонны абанэмэнт у ложа або сэзонны абанэмэнт на сэктар.

У пачатку кастрычніка 2008 году клюбны стадыён «Дарыды» быў прададзены менскаму «Дынама». Пры гэтым «Дарыда» атрымала магчымасьць бязвыплатна карыстацца стадыёнам да канца сэзону.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Седнева ждет стажировка в «Ювентусе»(рас.) 29 лістапада 2011
  2. ^ «Прессбол» №45 (3033), 23 сакавіка 2012

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах