Дынастыя Цын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікая Цынская імпэрыя
大清國
Flag of None.svg
16441912 Flag of the Republic of China 1912-1928.svg
 
Flag of Mongolia (1911-1921).svg
Сьцяг Вялікай Цынcкай імпэрыі
(Сьцяг)
Месцазнаходжаньне Вялікай Цынcкай імпэрыі

Цынская імпэрыя ў 1892 годзе

Афіцыйная мова маньчжурская, кітайская, мангольская, тыбэцкая

Дынастыя Цын ці Імпэрыя Цын (па-маньчжурску: Daicing gurun.png, па-кітайску: 清朝) — шматнацыянальная імпэрыя, якая была створана маньчжурамі й імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гісторыяграфіяй — апошняя дынастыя манархічнага Кітая. Была заснавана ў 1616 годзе маньчжурсім клянам Айсын Гёро на тэрыторыі Маньчжурыі, на сёньня яна завецца паўночна-ўсходнім Кітаем. Меньш чым праз 30 гадоў пад ейнай уладаю апынуўся ўвесь Кітай і частка Сярэдняй Азіі.

Першапачаткова дынастыя звалася як «Цзын» (金 — золата), але пазьней назва была зьменена на «Цын» (清 — «чысты») у 1636 годзе. У першай палове XVIII стагодзьдзя цынскаму ўраду атрымалася наладзіць дастаткова эфектыўнае кіраваньне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай зьяўляўся краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэньня колькасьці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў палітыку самаізаляцыі, што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагодзьдзі Кітай, які ўваходзіў у склад імпэрыі, быў сілком адчынены заходнім дзяржавам і пераўтварыўся ў паўкаляніяльную краіну.

У наступным супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазьбегнуць паразы ў часы паўстаньня тайпінаў, праводзіць адносна пасьпяховую мадэрнізацыю краіны й такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагодзьдзя, аднак і зьявілася чыньнікам росту нацыяналістычных (антыманчжурскіх) настрояў.

У выніку Сіньхайскай рэвалюцыі 1911 года імпэрыя Цын была ліквідавана, а краіны, якія ў яе ўваходзілі, атрымалі права на самавызначэньне. Кітай стаў рэспублікай, а ўдава імпэратара 12 лютага 1912 года адмовілася ад стальца ад імя свайго малалетняга сына Пу І.

Гісторыя[рэдагаваць]

Узьнікненьне дзяржавы[рэдагаваць]

У пачатку XVII стагодзьдзя правадыр аселых ў Маньчжурыі чжурчжэней Нурхацы здолеў не толькі зьяднаць пад сваім пачаткам некалькі дзесяткаў разрозьненых плямёнаў, але й закласьці асновы палітычнай арганізацыі. Прэтэндуючы на ​​сваяцтва з чжурчжэньской дынастыяй Цзынь, Нурхацы абвесьціў свой клан «Залатым родам». Роду Нурхацы належала валоданьне Маньчжоў, якое знаходзілася за паўночнай мяжы Кітая.

У 15851589 гадох Нурхацы, падпарадкаваўшы плямёны мінскага вэя Цьзяньчжоў, сваіх непасрэдных суседзяў, аб’яднаў іх з насельніцтвам Маньчжоў. Затым ён прыступіў да суседніх плямёнаў. За два дзесяцігодзьдзі маньчжуры зьдзейснілі каля 20 вайсковых экспэдыцыяў супраць суседзяў. Для ўмацаваньня свайго становішча Нурхацы распачаў паездку ў Пэкін, дзе быў прадстаўлены на аўдыенцыі імпэратару Ваньлі.

У 1589 годзе Нурхацы абвесьціў сябе ванам, то бок вялікім князем, а ў 1596 годзе — ванам дзяржавы Цьзяньчжоў. Ягоныя хаўрусьнікі — усходнемангольскія князі — паднесьлі яму ў 1606 годзе тытул Кундулэн-хана. У 1616 годзе Нурхацы абвесьціў аднаўленьне чжурчжэнскай дзяржавы Цзынь, а сябе абвесьціў ейным ханам. Сталіцай гэтай дзяржавы стаў горад Сынцзын. Дзякуючы дыпляматычнай і ваеннай актыўнасьці Нурхацы, да 1619 году ў рамках новай дзяржавы было аб’яднана большасьць чжурчжэнскіх плямёнаў.

У 1621 годзе маньчжуры ўварваліся ў Ляодун і разьбілі кітайскія войскі. Нурхацы аблажыў і ўзяў штурмам горад Шэньян, які атрымаў маньчжурскую назву «Мукдэн», і горад Ляоян. Увесь гэты край апынуўся ў руках хана Нурхацы. Вырашыўшы трывала замацавацца на захопленай тэрыторыі, ён ня стаў зганяць заваяванае насельніцтва ў Маньчжоў, пакінуўшы яго й сваё войска ў Ляодуне, а сталіцу з Сынцзына перанёс у 1625 годзе ў Мукдэн.

Пасьля сьмерці Нурхацы ў 1626 годзе ўлад ўспадкаваў ягоны сын Абахай, вядомы таксама як Хунтайджы альбо Хуантайцзы. Працягваючы справу бацькі, Абахай падпарадкаваў яшчэ незалежных чжурчжэнскіх правадыроў. З 1629 году да пачатаку 40-х гадоў XVII стагодзьдзя Абахай зьдзейсніў каля дзесяці паходаў на суседнія плямёны. Пры гэтым ён працягваў будаваць дзяржаву: ў 1629 годзе была ўведзена кітайская экзамэнацыйная сыстэма для будучых чыноўнікаў і ваеначальнікаў, арганізаваны Сакратарыят, які вёў дзяржаўнае справаводства, а ў 1631 годзе — сыстэму «шасьці ведамстваў», аналягічнай існуючай у той час у Кітаі. На шэраг пасад былі прызначаныя кітайскія чыноўнікі-перабежчыкі.

Паход на Кітай у 1627 годзе пад кіраўніцтвам самога Абахая ня даў адчувальных вынікаў. Паколькі Карэя, як васал Кітая, усяляк падтрымлівала дынастыю Мін, маньчжуры ўварваліся ў гэтую краіну й пачалі зьдзяйсьняць масавыя забойствы й рабаваньні. Карэйскі ван быў вымушаны саступіць сіле, скласьці дамову на мір з Маньчжоў, выплаціць ім даніну й наладзіць гандаль зь пераможцамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Дынастыя Цынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў