Дырхам ААЭ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дырхам ЗАЭ
Краіна Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
Падзел Філ
Код ISO-4217 AED
Скарачэньне Дырхам
Абменны курс:
(Даляр ЗША)
3,6725

Дырха́м ЗАЭ (AED)(па-арабску: درهم) — афіцыйная валюта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Неафіцыйнае скарачэньне — DH ці Dhs. Дырхам дзеліцца на 100 філаў (فلس).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дырхам быў уведзены ў абарачэньне ў 1973 годзе. Ён замяніў рыял Катару і Дубаі па курсу 1/1. Да 1966 году усё эміраты якія ўваходзілі ў ЗАЭ выкарыстоўвалі рупію Заліву. Як і Катар, эміраты часова выкарыстоўвалі Саудаўскі рыял, у пэрыяд пераходу да рыялу Катару і Дубаі.

28 студзеня 1978 года, дырхам быў афіцыйна далучаны Міжнародным Валютным Фондам да валюты Спэцыяльных правоў (SDR). На практыцы, ён прывязаны да даляра ЗША. З лістападу 1997 года, курс дырхама трымаецца на ўзроўні 1 даляр ЗША да 3,6725 дырхаму, ці 1 дырхам = 0,272294 даляра ЗША.

Манэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1973 года, існавалі манэты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 філаў і 1 дырхам. Манэты 1, 5 і 10 філаў выкананы ў бронзе, большай вартасьці ў нікелевым сплаве. Манэты філаў маюць такія ж памеры і выгляд што і манэты дырхама Катару і Дубаі. У 1995 годзе манэты вартасьцю 50 філаў і 1 дырхам былі зьменшаны ў памеры.

Вартасьць манэт вызначана ў выглядзе арабскіх лічбаў, усе надпісы выкананы на арабскай мове. Манэты вартасьцю 1, 5 і 10 філаў усё радзей выкарыстоўваюцца ў штодзённым жыцьці, іх колькасьць скарачаецца, выключэньне застаецца манэта 25 філаў.

Пачынаючы з 1976 года, Цэнтральны банк Арабскіх Эміратаў пэрыядычна выпускае юбілейныя манэты, прысьвечаныя розным выбітным датам з жыцьця краіны.

Банкноты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 годзе, былі выпушчаны ў абарачэньне банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 1000 дырхамаў. Другая сэрыя банкнотаў была выпушчана ў 1982 годзе, у якой былі скасаваны банкноты вартасьцю 1 і 1000 дырхамаў. Банкнота 500 дырхамаў была ўведзена ў 1983 годзе, потым, у 1989 годзе 200 дырхамаў. Банкнота 1000 дырхамаў была зноў зьменена ў 2000 годзе. Зараз існуюць банкноты вартасьцю: 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 дырхамаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дырхам ААЭсховішча мультымэдыйных матэрыялаў