Дыяксід вугляроду

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Схэма дыяксіду вугляроду
Мадэль малекулы дыяксіду вугляроду

Дыяксі́д вугляро́ду (дыяксі́д вуглятво́ру, двухво́кіс вугляро́ду, вуглякі́слы газ, аксі́д вугляро́ду (IV), ву́гальны ангідры́д, вуглекіслата́) - CO2, бескаляровы газ са злёгку кісьлявым пахам і смакам.

Канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў атмасфэры Зямлі складае 0,038 %.

Калі ласка, не блытайце з дыяксінам

Уласцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фізычныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыльнасьць пры звычайных умовах 1,98 г/л. Пры атмасфэрным ціску дыяксід вуглярода не існуе ў вадкім стане, пераходзячы непасрэдна з цьвёрдага стану ў газападобнае. Цьвёрды дыяксід вуглярода завуць сухім лёдам. Пры падвышаным ціску і звычайных тэмпэратурах вуглякіслы газ пераходзіць у вадкасць, што выкарыстоўваецца для яго захоўваньня.

Вуглякіслы газ лёгка прапускае ультрафіялетавыя прамяні і прамяні бачнай часткі спэктру, якія трапляюць на Зямлю ад Сонца і абаграваюць яе. У той жа час ён паглынае выпушчаныя Зямлёй інфрачырвоныя прамяні і зьяўляецца адным з парніковых газаў, з прычыны чаго бярэ ўдзел у працэсе глабальнага пацяпленьня. Сталы рост узроўня ўтрыманьня гэтага газу ў атмасфэры назіраецца з пачатку індустрыяльнай эпохі.

Хімічныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па хімічных уласцівасьцях дыяксід вуглярода належыць кіслотным аксідам. Пры растварэнні ў вадзе ўтварае вугальную кіслату. Рэагуе са шчолачамі з утварэньнем карбанатаў і гідракарбанатаў. Уступае ў рэакцыі электрафільнага замяшчэньня (напрыклад, з фэнолям - рэакцыя Кальбэ) і нуклеафільнага далучэньня (напрыклад, з магніяарганічнымі злучэньнямі).

Біялагічныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыяксід вуглярода мае адну з галоўных роляў у жывой прыродзе, удзельнічаючы ў шматлікіх працэсах мэтабалізму жывой клеткі. Дыяксід вуглярода атрымліваецца ў выніку мноства акісьляльных рэакцый у жывёл, і вылучаецца ў атмасфэру з дыханьнем. Вуглякіслы газ атмасфэры — асноўная крыніца вугляроду для расьлін. Аднак, памылкай будзе сьцьвярджэньне, што жывёлы толькі вылучаюць вуглякіслы газ, а расьліны — толькі паглынаюць яго. Расьліны паглынаюць вуглякіслы газ падчас фотасынтэзу, а без асвятлення яны таксама яго вылучаюць.

Дыяксід вуглярода не таксычны, але не падтрымлівае дыханьне. Вялікая канцэнтрацыя ў паветры выклікае ўдушша (гл. Гіпэркапнія). Недахоп вуглякіслага газу таксама небяспечны (гл. Гіпакапнія)

Вуглякіслы газ у арганізмах жывёл мае і фізыялагічнае значэньне, напрыклад, удзельнічае ў рэгуляцыі судзінкавага тонусу (гл. Артэрыёлы).

Атрыманьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прамысловасьці атрымліваюць з печкавых газаў, з прадуктаў раскладаньня прыродных карбанатаў (вапняк, даламіт). Сумесь газаў прамываюць растворам карбанату калія, які паглынае вуглякіслы газ, пераходзячы ў гідракарбанат. Раствор гідракарбанату падчас награваньня раскладаецца, вызваляючы вуглекіслату. Пры прамысловай вытворчасці запампоўваецца ў балоны.

У лабараторных умовах невялікія колькасьці атрымліваюць узаемадзеяннем карбанатаў і гідракарбанатаў з кіслотамі, напрыклад мармуру з салянай кіслатой.

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У харчовай прамысловасьці дыяксід вуглярода выкарыстоўваецца як кансэрвант і пазначаецца на пакаванні пад кодам Е290, а таксама ў якасьці разрыхляльніка цеста.

Вадкая вуглекіслата (вадкая харчовая вуглекіслата) - звадкаваны вуглякіслы газ, які захоўваецца пад высокім ціскам (~ 65-70 Атм). Бескаляровая вадкасць. Пры выпуску вадкай вуглекіслаты з балона ў атмасфэру частка яе выпараецца, а іншая частка ўтварае шматкі сухога лёду.

Балёны з вадкай вуглекіслатой шырока ўжываюцца ў якасьці вогнетушыцеляў і для вытворчасьці напояў з газаванай вады і ліманаду. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца ў якасьці актыўнага асяроддзя пры зварцы дротам, бо пры тэмпэратуры дугі вуглекіслата раскладаецца на ўгарны газ CO і кісларод, які, у сваю чаргу, і ўваходзіць ва ўзаемадзеянэне з вадкім мэталам, акісляючы яго. Вуглекіслата ў балончыках ужываецца ў пнэўматычнай зброі і ў якасьці крыніцы энэргіі для рухавікоў у авіямадэляваньні.

Цьвёрдая вуглекіслата - сухі лёд - выкарыстоўваецца ў якасьці холадагенту ў ледніках і маразільных усталёўках.

Мэтады рэгістрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вымярэньне парцыяльнага ціску вуглякіслага газу патрабуецца ў тэхналягічных працэсах, у мэдыцынскіх ужываньнях - аналіз дыхальных сумесяў пры штучнай вентыляцыі лёгкіх і ў замкнёных сыстэмах жыццезабеспячэньня. Аналіз канцэнтрацыі CO2 у атмасфэры выкарыстоўваецца для экалягічных і навуковых даследаваньняў, для вывучэньня парніковага эфэкту.

Вуглякіслы газ рэгіструюць з дапамогай газааналізатараў, заснаваных на прынцыпе інфрачырвонай спэктраскапіі і іншых газавымяральных сыстэм. Мэдыцынскі газааналізатар для рэгістрацыі ўтрымання вуглекіслаты ў выдыханым паветры завецца капнограф.

Канцэнтрацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Падземная жывёла голы землякоп адрозніваецца памяркоўнасьцю да вялікіх (сьмяротных для іншых жывёл) канцэнтрацый вуглякіслага газу.[1]
  • У шахтах здаўна трымалі канарак, якія значна адчувальней да канцэнтрацыі CO2, чым чалавек. Калі канарка траціла прытомнасьць ад удушша, трэба было тэрмінова пакідаць шахту людзям.

Нататкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Шындэр. Жывёла, якая не адчувае болю. 2000-Аспэкты-Праблемы № 26(420), 27 чэрвеня-3 ліпеня 2008

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Глабальнае пацяпленьне Шаблён:Аксіды вугляроду