Дыялектызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дыялекты́зм — слова зь якой-небудзь мясцовай гаворкі (Віцебшчыны, Палесься, Маладэчаншчыны і г. д.). У паэзіі дыялектызмы ўжываюцца для стварэньня мясцовага калярыту, моўнай характарыстыкі пэрсанажаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назвы якіх адсутнічаюць у літаратурнай мове. У такім выпадку яны — праз творы паэзіі і мастацкай літаратуры ўвогуле — трапляюць у літаратурную мову, узбагачаючы яе, садзейнічаючы яе разьвіцьцю. Злоўжываньне дыялектызмамі вядзе да зацямненьня сэнсу твора.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]