Дыярэза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дыярэ́за (па-старажытнагрэцку: ἡ διαίρεσις — разьдзеленасьць) — у антычным вершаваньні замена ў стапе доўгага склада двума кароткімі. У сілаба-танічнай сыстэме вершаваньня гэты тэрмін ужываецца для азначэньня такой рытмічнай зьявы, калі дзеля захаваньня вершаванага памеру некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, зьяўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасьля галоснага не скарачаецца і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]