Дэбора Кер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэбора Кер
Deborah Kerr in colour Allan Warren.jpg
Дэбора Кер на фота Элана Ўорэна (1973)
Дата нараджэньня 30 верасьня 1921
Месца нараджэньня Гэленсбург, Шатляндыя
Дата сьмерці 16 кастрычніка 2007
Месца сьмерці Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына
Прафэсія акторка
Кар’ера 1940—1986
IMDb ID 0000039

Дэбора Кер (па-ангельску: Deborah Kerr, 30 верасьня 1921, Гэленсбург, Шатляндыя16 кастрычніка 2007, Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына) — брытанская тэатаральная, тэлевізійная й кінаакторка, уладальніца прэміі «Залаты Глёбус» за фільм «Кароль і я», а таксама ганаровых прэміяў «Оскар», BAFTA і ўзнагароды Канскага кінафэстывалю.

Дэбора шэсьць разоў намінавалася на «Оскар» як «Лепшая акторка», але ніводнага разу не атрымлівала перамогу ў гэтай намінацыі. Тым ня менш, у 1994 годзе Амэрыканская кінаакадэмія ўручыла ёй ганаровую статуэтку «Оскара» за «Дасягненьні ўсяго жыцьця».

Шатляндзкае вымаўленьне ейнага прозьвішча гучыць падобна да англельскага слова care, але калі яна пачала сваю кар’еру ў Галівудзе прадусарамі было вырашана, што ейнае прозьвішча павінна прамаўляцца як англельскае car. Для таго, каб пазьбегнуць блытаніны, Луіс Б. Маер нават прыдумаў прымаўку «Kerr rhymes with Star!».

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэбора Керсховішча мультымэдыйных матэрыялаў