Дэбрэцэн
| Дэбрэцэн | |||||
| Debrecen | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1235 | ||||
| Мэд'е: | Хайду-Біхар | ||||
| Мэр: | Lajos Kósa | ||||
| Плошча: | 461,25 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
206 225 442.53/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+1 |
||||
| Тэлефонны код: | (+36)52 | ||||
| Паштовы індэкс: | 4000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 47°31′47.89″ пн. ш. 21°38′20.98″ у. д. / 47.5299694° пн. ш. 21.6391611° у. д.Каардынаты: 47°31′47.89″ пн. ш. 21°38′20.98″ у. д. / 47.5299694° пн. ш. 21.6391611° у. д. | ||||
|
Дэбрэцэн на мапе Вугоршчыны
Дэбрэцэн
|
|||||
| http://www.debrecen.hu | |||||
Дэ́брэцэн (па-вугорску: Debrecen) — горад на ўсходзе Вугоршчыны, другі па насельніцтву горад пасьля Будапэшта, адміністрацыйны цэнтар мэд'е Хайду-Біхар. Насельніцтва — 206 225 чалавек (2009).
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Упершыню горад згадваецца пад назвай Дэбрэцун (Debrezun) у 1235 годзе ў Варадзкім рэгеструме.[1] Наконт паходжаньня назвы няма адзінага меркаваньня. Паводле адных зьвестак, назва мае турэцкае ці аварскае-турэцкае паходжаньне і азначала «рухайцеся, жывіце»,[2][1] паводле іншых — славянскае: узыходзіць да славянскага «добрэ зьліем» (добрая глеба).[3]
[рэдагаваць] Гісторыя
Пасяленьні на месцы Дэбрэцэну вядомыя з часоў Нэаліту. Вугорскія пасяленьні зьявіліся прыкладна ў X стагодзьдзі. У 1361 годзе Лаяш I надаў Дэбрэцэну права на самакіраваньне. У XVI стагодзьдзі горад быў важным гандлёвым цэнтрам.
[рэдагаваць] Геаграфія й транспарт
[рэдагаваць] Славутасьці
- Вялікая пратэстанцкая царква Дэбрэцэна (Кальвінісцкі сабор)
Гэта манумэнтальная пабудова ў стылі нэаклясыцызму (1821). Найбуйнейшы пратэстанцкі храм краіны й самы значны помнік архітэктуры Дэбрэцэна.
Царква збудавана на месцы згарэлай у 1802 г. сярэднявечнай царквы сьв. Андраша. Створаная па праекту Міхая Пехі, лічыцца выбітным творам вугорскага нэаклясыцызму, з пурытанскім унутраным строем і лавамі на 3000 месцаў. Першая служба адбылася 24 лістапада 1819 г.
У царкве, у якасьці рэліквіі, асьцярожна захоўваецца крэсла Лайаша Кошута, які 14 красавіка 1849 г. абвясьціў аб зрываньні Габсбургаў і зачытаў Дэклярацыю незалежнасьці. Тут ён быў абраны вярхоўным кіраўніком Вугоршчыны.
- Рэфармацкая малая царква
- Рэфармацкі каледж
Тут з 1568 года прапаведавалі вучэньне Кальвіна. Цяпер гэта вышэйшая школа й духоўны цэнтар усіх кальвініскіх навучальных устаноў Вугоршчыны. Фонд тутэйшай бібліятэкі захоўвае больш 526 тыс. тамоў, 146 кніг, датаваных XV ст., а таксама каштоўны збор Біблій. На першым паверсе знаходзіцца музэй, дзе сабраны старадаўнія навучальныя дапаможнікі, кодэксы, гарнітуры студэнтаў і прадметы, якія нагадваюць пра рэвалюцыю 1848 году.
- Музэй Дз'еры
Носіць імя венскага прамыслоўца Фрыдз'еша Дз'еры, вугорца па паходжаньні. Яго калекцыя твораў мастацтва склала ў 1930 г. аснову музэю. Варта адзначыць, што Дз'еры квола разьбіраўся ў мастацтве й зьбіраў будучыя экспанаты хаатычна, ня думаючы пра каштоўнасьць твораў, іх жанравай асновы й іншых аспэктах калекцыі. Але, ня гледзячы на гэта, мясцовыя жыхары добра адклікаюцца пра Дз'еры, дзякуючы якому горад атрымаў адну са сваіх славутасьцяў.
Музэй уяўляе, у прыватнасьці, культуру Эгіпту, Рыма, Грэцыі й вугорскае мастацтва. За бронзавыя постаці, усталяваныя перад уваходам у музэй, дэбрцэнскі скульптар Феранц Мэд'еш атрымаў у 1937 г. Гран-пры на Сусьветнай выставе ў Парыжы.
- Гатэль «Залаты бык» (Grand Hotel Aranybika)
- Ратуша
- Тэатар Чаканаі
Адно зь нешматлікіх гістарычных будынкаў у горадзе ня вытрыманых у клясычным стылі. Працу над праектам даручылі спачатку знакамітаму дойліду Мікалашу Іблю, які пабудаваў базыліку Сьв. Стэфана, частку Каралеўскага палаца, Опэрны тэатар і іншыя раскошныя будынкі ў Будапэшце. Аднак яго пляны перасягнулі фінансавыя магчымасьці кальвінісцка-пурытанскіх бацькоў горада, і тады Антал Скалінскі, меней вядомы калега Ібля, спраектаваў будынак тэатра ў стылі гістарычнага рамантызму. Адкрыцьцё адбылося ў 1865 г., і спачатку зал быў разьлічаны на 2000 гледачоў, аднак пазьней былі выбудаваны ложы, і такім чынам колькасьць месцаў скарацілася да 600.
- Дом камітата
[рэдагаваць] Насельніцтва
Этнічныя групы (перапіс 2001)
Рэлігія [4]
- Кальвіністы — 38.7%
- рыма-каталікі — 15.4%
- грэка-каталікі — 8.2%
- лютаране — 0.5%
- Іншыя — 1.5%
- атэісты — 24.8%
- Не адказалі — 10.9%
[рэдагаваць] Адукацыя
У Дэбрэцэне знаходзіцца буйны ўнівэрсытэт, Дэбрэцэнскі ўнівэрсытэт, галоўны будынак якога зьяўляецца шырока пазнавальным помнікам архітэктуры. Унівэрсытэт мае некалькі факультэтаў. Таксама Дэбрэцэн зьяўляецца месцам папулярнага міжнароднага конкурсу харальных камандаў Бэла Бартак, названага ў гонар вугорскага кампазытара і піяніста.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
Ужо больш 30 гадоў кожны год у Дэбрэцэне праводзіцца сьвята кветак. Па цэнтральнай вуліцы мястэчка павольна едуць экіпажы, упрыгожаныя кветкавымі кампазыцыямі, якія паказваюць то казачных герояў, то рэальных пэрсанажаў гісторыі. Увесь гэты кветкавы вэрхал суправаджаюць: музыка духавых аркестраў, шэсьце сьцяганосцаў, народныя танцы фальклорных ансамбляў і натоўпы якія сьвяткуюць.
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b The history of Debrecen and Hajdú-Bihar county (анг.)
- ^ Дебрецен (рас.)
- ^ Дебрецен, Географическая энциклопедия (рас.)
- ^ «2001 Census»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэбрэцэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт мястэчка(вуг.)
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |