Дэвальвацыя беларускага рубля
Дэвальва́цыя белару́скага рубля́ — аднамомантавыя паніжэньні курсу нацыянальнае валюты ў 1999, 2009 і 2011 гадох.
Зьмест |
1999 [рэдагаваць]
У 1999 годзе курс беларускага рубля быў зьніжаны на 37% адносна даляру ЗША[1]. Паводле зьвестак Сусьветнага банку, дэвальвацыя 1999 году ў Беларусі была найбольш значнай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў сьвеце ў 1999 годзе і адной з набуйнейшых дэвальвацыяў за пэрыяд 1990—2010 гадоў: нароўні з Інданэзіяй (37%, 1998) пасьля Аргентыны (54%, 2002), Этыёпіі (54%, 1992) і Расеі (38%, 1998)[2][3].
2009 [рэдагаваць]
1 студзеня 2009 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аднамомантава зьнізіў курс беларускага рубля на 20,5% адносна даляру ЗША. Адначасна з гэтым Нацбанк перайшоў да прывязкі курсу рубля да кошыку валют, у склад якое ўлучаныя даляр, эўра і расейскі рубель у роўных долях[4].
2011 [рэдагаваць]
| Пётар Пракаповіч. «Ніякай разовай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе» | |
У пачатку 2011 году кіраўнік Нацбанку Пётар Пракаповіч неаднаразова заяўляў пра тое, што дэвальвацыі ў Беларусі не плянуецца, курс беларускага рубля у адносінах да кошыку валют утрымаецца ў васьміадсоткавым калідоры[5], а паказьнікі, зацьверджаныя ў Асноўных накірунках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, ня будуць парушацца.
| Пакуль я зьяўляюся старшынём праўленьня Нацбанка, ніякай разавай дэвальвацыі за адзін раз ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць аб тым, што гэта дрэннае рашэньне для беларусаў. Калі дрэннае рашэньне, мы яго выконваць ня будзем. <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе. | ||
|
—Telegraf.by, Пракаповіч: нават дэвальвацыі ў 5% у Беларусі ніколі ня будзе, 17 сакавіка 2011 |
||
23 траўня 2011 году Нацыянальны банк аднамомантава зьнізіў курс беларускага рубля на 56,2% адносна даляру ЗША да ўзроўню 4930 рублей за 1 даляр[6], пачынаючы з наступнага дню. Паводле зьвестак Сусьветнага банку, такое паніжэньне курсу стала сусьветным рэкордам па дэвальвацыі нацыянальнае валюты за 20-гадовую сусьветную гісторыю, апярэдзіўшы этыёпскую дэвальвацыю 1992 году і аргентынскую 2002 году[7].
Адначасна з 24 траўня цэнтральнае значэньне рублёвага кошту кошыка валют было ўсталяванае на адзнацы 1810 рублёў, і Нацбанк пачаў адлік 12-ціадсоткавага калідору ад гэтага значэньня[8].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Дэвальвацыя ў Беларусі б'е сусветныя рэкорды // Telegraf.by, 24 траўня 2011 г.
- ^ Daniel Lederman. Large Devaluations, Foreign Direct. Investment and Exports // The World Bank, сакавік 2011
- ^ Беларусь побила мировой рекорд по девальвации // АФН, 24 траўня 2011 г.
- ^ Нацбанк повысил курс доллара на 20,5 %
- ^ Выбор Прокоповича: девальвация или дефолт // Хартыя-97 (23 лютага 2011)
- ^ Нацбанк Белоруссии сохраняет границы колебаний курса белорусского рубля к корзине инвалют в рамках плюс/минус 12% // РБК 23.05.2011
- ^ Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі, Наша Ніва
- ^ Об установлении обменных курсов белорусского рубля(рас.) Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (23 траўня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2011 г.