Дэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэвалюцыя (ад па-лацінску: devolutio «згортваньне») — у канстытуцыйна-прававой практыцы шэрагу краінаў — перадача (дэлегаваньне) цэнтральнымі ўрадавымі органамі часткі сваіх паўнамоцтваў мясцовым органам улады. У адрозьненьне ад сытуацыі з фэдэралізмам, перадача паўнамоцтваў пры дэвалюцыі можа насіць часовы характар. Найбольш распаўсюджана гэтая практыка ў сучаснай Эўропе (Вялікабрытанія, Гішпанія, Францыя).