Дэвід Лэйн
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
![]() Дэвід Лэйн з жонкай - Кацяй Лэйн |
|
| Род дзейнасьці | палітыка |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 2 лістапада 1938 |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 28 траўня 2007 |
| Месца сьмерці | |
Дэ́від Лэйн (па-ангельску: David Lane; 2 лістапада 1938 — 28 траўня 2007) — лідар і стваральнік арганізацыі амэрыканскіх нэанацыстаў.
Дэвід Лэйн нарадзіўся ў 1938. Быў чальцом амэрыканскага Ку-клюкс-клана. Зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданьні грошай, забойствах, падрывах бомбаў, вырабе фальшывых банкнотаў, арганізацыі ваенізаваных лягераў з мэтаю зьвяржэньня урада ЗША.
Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньню ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Бэрга ў 1984 годзе. Сваё дачыненьне да забойства адмаўляў. Пакараньне адбываў у фэдэральнай турме ADX Florence ва Флярэнцыі, штат Каларада.
Зьяўляецца аўтарам папулярнага ў асяроддзі нэанацыстаў лёзунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаваньне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэньні, пісаў кнігі з вобласьці «теорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм» (Wotanism).
Памёр 28 траўня 2007 ва сьне вечарам у турме ў Індыяне.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Творчасьць Дэвида Лэйна (анг.)


