Дэйвід Карвацкі
Дэйвід Карвацкі (па-ангельску: David Karwacki; нарадзіўся 30 траўня 1965, Саскатун, Саскачэўан, Канада) – канадзкі палітычны дзеяч, лідэр Саскачэўанскае Лібэральнае Партыі. З шляхецкага роду Карвацкіх.
Зьмест |
[рэдагаваць] Навучаньне
Навучаўся ў Саскатуне, Саскачуанскім унівэрсытэце (скончыў Коледж камэрцыі ў 1989), M.I.T. (Бостан) і пазьней у Стэнфардзе (Сан-Францыска). Падчас навучаньня ў Саскачэўанскім унівэрсытэце праявіў сябе як актыўны дзеяч грамадзтва. Быў гульцом баскетбольнае кампаніі ўнівэрсытэту, што прадстаўляла ўнівэрсытэт на нацыянальным узроўні, быў прэзыдэнтам Баскетбольнае асацыяцыі студэнтаў, адным з заснавальнікаў Дабрачыннага фонду для разьвіцьця спорту ўва ўнівэрсытэце. Быў актыўным вернікам парафіі сьв.Ганны.
[рэдагаваць] Прафэсійная дзейнасьць
У 1990 з трыма партнэрамі заснаваў ТАА “Star Produce” – міжнародную кампанію па распаўсюджваньню харчовых прадуктаў. Выконваў функцыі галоўнага апэрацыйнага й выканаўчага дырэктара кампаніі. Кампанія ахапіла 200 работнікаў у Паўночнай Амэрыцы з штогодным прыбыткам у $100 млн. Дадзены бізнэс дазволіў яму выйсьці на сусьветны рынак і займець стасункі з сельскагаспадарчымі вытворцамі па ўсім сьвеце.
[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць
27 кастрычніка 2001-21 сьнежня 2007 лідэр Саскачэўанскае Лібэральнае Партыі. У 2003 на мясцовых выбарах ў Заканадаўчую Асамблею правінцыі Саскачэўан ад акругі Саскатун Меўасін саступіў былому міністру юстыцыі Фрэнку Квэнэлу. На выбарах 19 чэрвеня 2006 на пасаду ад акругі Ўэйбэрн-Біг Мадзі зноў быў другім, саступіўшы кандыдату ад Саскачэўанскае партыі Дастыну Данкану (49% галасоў) і набраўшы 27% галасоў выбаршчыкаў. У 2007 зноўку спаборнічаў ад акругі Саскатун Меўасін, але набраў яшчэ менш галасоў, чымся ў 2003. Дэйвід Карвацкі ёсьць адзіным лідэрам трох галоўных партыяў, які двойчы ўдзельнічаў у выбарах і не заняў пасады.
[рэдагаваць] Сям’я
Жанаты, з жонкай Лоры, выкладчыцай, мае чатырох дзяцей: Джонатана, Алікс, Сару й Люка.