Дэйвід Лэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэйвід Лэйн
David Lane
Род дзейнасьці палітыка
Дата нараджэньня 2 лістапада 1938
Месца нараджэньня Ўодэн, Аёва, ЗША
Дата сьмерці 28 траўня 2007
Месца сьмерці Тэрэ Хот, Індыяна, ЗША

Дэ́йвід Лэйн (па-ангельску: David Lane; 2 лістапада 193828 траўня 2007) — лідэр і стваральнік арганізацыі амэрыканскіх нэанацыстаў.

Дэйвід Лэйн быў чальцом амэрыканскага Ку-клюкс-клана. Зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданьні грошай, забойствах, падрывах бомбаў, вырабе фальшывых банкнотаў, арганізацыі ваенізаваных лягераў з мэтаю зьвяржэньня ўраду ЗША.

Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Бэрга ў 1984 годзе. Сваё дачыненьне да забойства адмаўляў. Пакараньне адбываў у фэдэральнай турме ADX Florence ва Флярэнцыі, штат Каларада.

Зьяўляецца аўтарам папулярнага ў асяродзьдзі нэанацыстаў лёзунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаваньне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэньні, пісаў кнігі з вобласьці «теорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм».

Памёр 28 траўня 2007 году ў сьне вечарам у турме ў Індыяне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]