Дэйвід Пэтрэўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэйвід Пэтрэўс
David Petraeus
20-ы дырэктар ЦВУ
6 верасьня 2011 году — 10 лістапада 2012
Прэзыдэнт: Барак Абама
Папярэднік: Леон Панэта
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 лістапада 1952(1952-11-07) (71 год)
Карнўол-на-Гадсане, штат Нью-Ёрк
Партыя:
Сужэнец: Голі Ноўлтон[d]
Дзеці: Стывэн Пэтрэўс[d]
Бацька: Sixtus Petraeus[d][1]
Маці: Miriam Howell[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:

Дэйвід Гоўэл Пэтрэ́ус (па-ангельску: David Howell Petraeus; нарад. 7 лістапада 1952, Карнўол-на-Гадсане, штат Нью-Ёрк) — амэрыканскі генэрал, камандуючы Цэнтральным камандаваньнем ЗША з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 году. Быў камандуючым Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраке зь лютага 2007 па верасень 2008 году. Зь ліпеня 2010 па ліпень 2011 году камандуючы сіламі ЗША і НАТА ў Аўганістане[2]. Атрымаў мянушку «King David» — «Цар Давыд».[3]. Зь верасьня 2011 г. па 10 лістапада 2012 г. займаў пасаду дырэктара ЦВУ.

Вайсковая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэйвід Пэтрэўс нарадзіўся ў 1952 годзе ў сям’і амэрыканцаў галяндзкага паходжаньня. Ягоны бацька быў капітанам марскога судна, якое эмігравала ў ЗША зь Нідэрляндаў пасьля Другой сусьветнай вайны.

Пасьля заканчэньня школы паступіў у вайсковую акадэмію Ўэст-Пойнт у 1970 годзе. Скончыў яе ў 1974 годзе, занадта позна, каб прыняць удзел у Віетнамскай вайне. У войску служыў галоўным чынам у лёгкай пяхоце, хоць часам прызначаўся ў мэханізаваныя часткі, на штабныя пасады і ў навучальныя ўстановы.

Пасьля мінаньня курсу навучаньня ў школе рэйнджэраў, праходзіў службу ў 509-м парашутна-дэсантным батальёне (Вічэнца, Італія). Затым, са студзеня 1979 па травень 1982 году служыў у 24-й пяхотнай (мэханізаванай) дывізіі ў Форт-Сьцюарт (Джорджыя): памагатым начальніка апэратыўнага аддзела штаба 2-й брыгады (студзень — ліпень 1979), камандзір роты «А» і афіцэр апэратыўнага аддзела 2-го батальёну 19-га пяхотнага палка (ліпень 1979 — травень 1981), ад’ютант камандуючага дывізіяй (травень 1981- травень 1982).

У траўні 1982 — чэрвені 1983 году вучыўся ў Камандна-штабным каледжы войска ЗША. Атрымаў прэмію ім. генэрала Джорджа Маршалла, як лепшы выпускнік 1983 гады ў гэтым каледжы. З чэрвеня 1983 па чэрвень 1985 гады Петрэўс вучыўся ў Прынстанскім унівэрсытэце. Зь ліпеня 1985 па чэрвень 1987 гады працаваў асыстэнтам прафэсара міжнародных адносін у Ваеннай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце.

Атрымаў ступень магістра ў вобласьці дзяржаўнага ўпраўленьня (1985 г.), і дактара філязофіі у вобласьці міжнародных адносінаў (1987 г.) у Школе грамадзкіх і міжнародных адносінаў Вудра Вільсана пры Прынстанскім унівэрсытэце. Яго доктарская дысэртацыя «Амэрыканскія вайскоўцы і ўрокі Віетнамскай вайны» разглядала ўплыў вайны ва Віетнаме на амэрыканскую вайсковую думку.

З чэрвеня 1987 па чэрвень 1988 году Пэтрэўс служыў вайсковым памагатым Вярхоўнага галоўнакамандуючага сіламі саюзьнікаў у Эўропе генэрала Джона Гэльвіна. З чэрвеня 1988 году па чэрвень 1989 году ён праходзіў службу ў якасьці афіцэра па апэрацыях 2-га батальёна 30-га пяхотнага палка, а затым да жніўня таго ж году, афіцэрам па апэрацыях 1-й брыгады 3-й пяхотнай дывізіі Войскаў ЗША ў Нямеччыне.

Са жніўня 1989 па жнівень 1991 году быў сакратаром і намесьнікам старэйшага памагатага начальніка штабу Войскаў ЗША генэрала Карла Вуона. У жніўні 1991 — ліпені 1993 году камандаваў 3-м батальёнам 187-га пяхотнага палка 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі. На гэтым пасту ён быў паранены ў грудзі стрэлам зь вінтоўкі M-16 у выніку інцыдэнту на баявых стрэльбах. Яго апэраваў хірург Біл Фрыст, будучы лідэр сэнацкай большасьці ў кангрэсе ЗША.

У ліпені 1993 — жніўні 1994 гг. зьяўляўся памагатым начальніка штабу 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі па плянаваньні, апэрацыям і падрыхтоўцы асабовага складу. Са жніўня 1994 па студзень 1995 году вучыўся па стыпэндыі ў школе дыпляматычнай службы імя Эдмунда А. Ўолша пры Джорджтаўнскім унівэрсытэце. У студзені 1995 году, Пэтрэўсу прыйшлося пакінуць вучобу ў сувязі зь яго прызначэньнем начальнікам апэратыўнага кіраваньня вайсковага штабу місіі ААН у Гаіці, дзе праходзіла міратворчая апэрацыя «Падтрымка дэмакратыі» (па-ангельску: Uphold Democracy).

З чэрвеня 1995 па чэрвень 1997 году служыў у якасьці камандзіра 1-й брыгады 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі. З чэрвеня 1997 году Пэтрэўс служыў у якасьці выканаўчага памагатага дырэктара Аб’яднанага штабу, а з кастрычніка 1997 году — памагатага старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў, генэрала Генры Шэлтана.

Са жніўня 1999 па жнівень 2000 году Пэтрэўс ізноў праходзіў службу ў складзе 82-й паветрана-дэсантнай дывізіі: спачатку ў якасьці памагатага камандзіра дывізіі па апэрацыях, а затым — выканаўцы абавязкаў камандзіра дывізіі (ліпень-жнівень 2000 г.). У жніўні — верасьні 1999 году адначасова ўзначальваў Камбінаваную аб’яднаную тактычную групу Кувэйт (па-ангельску: Combined Joint Task Force Kuwait) падчас апэрацыі «Дэзэрт спрынг».

Пэтрэўс працягваў паднімацца па кар’ерных усходах, у 2000 годзе маючы званьне брыгаднага генэрала ён стаў начальнікам штабу XVIII паветрана-дэсантнага корпусу (са жніўня 2000 па чэрвень 2001). У тым жа годзе падчас парашутнага скачку з-за праблемы з парашутам ён няўдала прызямліўся, атрымаўшы пералом тазу.

У 2001—2002 гадах удзельнічаў у міратворчай апэрацыі НАТО у Босьніі і Гэрцагавіне у якасьці памагатага начальніка штаба па апэрацыях сіл стабілізацыі НАТА (па-ангельску: NATO Stabilization Force), а затым у якасьці намесьніка камандуючага Аб’яднанай міжведамаснай контртэрарыстычнай апэратыўнай групай ЗША (па-ангельску: US Joint Interagency Counter-Terrorism Task Force). Зь ліпеня 2002 па травень 2004 году камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй.

Ірацкая вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Ірацкая вайна
Нікалас Энжел на вуліцы Масула ў пэрыяд камандаваньня 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Жнівень 2003 году

Калі ў сакавіку 2003 году пачалося уварваньне англа-амэрыканскіх сілаў у Ірак, Пэтрэўс камандаваў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіяй. Яго дывізія пасьпяхова дзейнічала пад Кэрбэлай, Хілай і эеджэфам, удзельнічаючы ва ўзяцьці і зачыстцы гэтых гарадоў ад сілаў праціўніка. Сам Пэтрэўс аднойчы патрапіў пад абстрэл ірацкіх партызанаў. Пасьля заканчэньня актыўнай фазы баявых дзеяньняў у траўні дывізія была перакінута на поўнач Іраку, прыняўшы кантроль над Масулам і яго навакольлямі. Сярод амэрыканскіх журналістаў хадзіў анэкдот пра звычку Пэтрэўса пытаць у прыпісаных да дывізіі журналістаў, «калі гэта скончыцца» — факт, які дазваляе некаторым зваць генэрала адным зь першых амэрыканскіх камандзіраў, што прадбачылі цяжкасьці пасьля заканчэньня асноўных баявых дзеяньняў. У ліпені салдаты Пэтрэўса выявілі і забілі сыноў Садама Хусэйна — Удэя і Кусэя. Удзел 101-й дывізіі ў грамадзкіх праектах на падкантрольнай ёй тэрыторыі лічыцца вельмі пасьпяховым, што дазволіла Масулу на працягу году заставацца адным з самых спакойных гарадоў Ірака, не закранутых партызанскім рухам. Адзіным буйным здарэньнем у дывізіі было сутыкненьне ў лістападзе 2003 году двух шрубалётаў UH-60 (адзін зь якіх ухіляўся ад абстрэлу зь зямлі), у выніку чаго загінула 17 амэрыканскіх жаўнераў.

101-я паветрана-дэсантная дывізія пакінула Ірак напачатку 2004 году, страціўшы там за год трошкі больш больш чым 60 жаўнераў загінулымі. У чэрвені Пэтрэўс быў узвышаны да генэрал-лейтэнанту і прызначаны старшынём Шматнацыянальнага камандаваньня па перадачы бясьпекі ў Іраку (Multi-National Security Transition Command Iraq), які займаецца падрыхтоўкай новай ірацкай паліцыі і войскаў. У пэрыяд яго знаходжаньня на гэтым пасту сілы бясьпекі Ірака значна павялічыліся, хоць падрыхтоўка асабовага складу часьцяком пакідала жадаць шмат лепшага. Пэтрэўс шматкроць наведваў розныя ірацкія падразьдзяленьні зь інспэкцыямі. У верасьні 2005 году вярнуўся ў ЗША.

З кастрычніка 2005 па люты 2007 году генэрал Пэтрэўс быў камандзірам вайсковай базы Форт-Лівэнўорт (Канзас) і начальнікам зьмесцаванага тут Армейскага агульнавайсковага цэнтру (U.S. Army Combined Arms Center).[4] Разам з генэралам марской пяхоты Джэймсам Мэтысам ён склаў Палявое кіраўніцтва 3-24 (FM 3-24), сталае афіцыйнай контрпартызанскай дактрынай Войскі ЗША.

Камандуючы Шматнацыянальнымі сіламі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2007 гаду прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы у ліку мерапрыемстваў новай стратэгіі ў Іраку назваў замену камандуючага Шматнацыянальнымі сіламі ў Іраку Джорджа Кэйсі генэралам Нікаласам Энжэлам. 24 студзеня Пэтрэўс выступіў перад эенатам, выказаўшы свае ідэі адносна новай прэзыдэнцкай стратэгіі. Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце Мітч Маканэл заявіў: «Цяпер мы маем лепшага генэрала для кіраўніцтва апэрацыямі ў Іраку. Акрамя яго з гэтым не зладзіцца ніхто. Мы павінны даць яму шанец» [1]. Сэнат зацьвердзіў Пэтрэўса на новым пасту 81 голасам «за» пры адсутнасьці галасоў «супраць», нягледзячы на скептычнае стаўленьне шэрагу сэнатараў да новай стратэгіі Буша. Перад вяртаньнем ў Ірак Пэтрэўс набраў групу афіцэраў з вышэйшай адукацыяй у якасьці сваіх дараднікаў. Цырымонія зьмены камандаваньня адбылася ў Багдадзе 10 лютага 2007 гаду. Узначальваў Шматнацыянальныя сілы да 16 верасьня 2008 году.

Старшыня Цэнтральнага камандаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 чэрвеня 2008 году Сэнацкі камітэт па справах узброеных сілаў Кангрэсу зацьвердзіў кандыдатуру Пэтрэўса на пост старшыні Цэнтральнага камандаваньня ўзброеных сілаў ЗША [2](недаступная спасылка). Узначальваў камандаваньне з 31 кастрычніка 2008 па 30 чэрвеня 2010 году.

З 4 ліпеня 2010 па 18 ліпеня 2011 году камандаваў Міжнароднымі сіламі садзейнічаньня бясьпекі ў Аўганістане.

Сышоў у адстаўку з Узброеных сілаў 31 жніўня 2011 году.[5]

Дырэктар Цэнтральнага выведвальнага ўпраўленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 красавіка 2011 году Пэтрэўс быў прадстаўлены прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамай да пасады дырэктара ЦВУ.[6] 30 чэрвеня яго кандыдатура была ўхвалена Сэнатам ЗША.[7] Дэйвід Пэтрэўс прыступіў да выкананьня сваіх бягучых абавязкаў 6 верасьня 2011 году.[8]

10 лістапада 2012 году, праз суткі пасьля пераабраньня Барака Абамы прэзыдэнтам ЗША, Дэйвід Пэтрэўс падаў у адстаўку ў сувязі з тым, што здраджваў жонцы [9]

Уласнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэтрэўс жаніўся на Хольлі Ноўлтан адразу пасьля заканчэньня Вэст-Пойнта (Хольлі была дачкой генэрала Ўільяма Ноўлтана, у той момант займалага пост супэрінтэнданта Вэст-Пойнта, гэта значыць дырэктары акадэміі). У іх двое дзяцей, сын і дачка.

Прысваеньне вайсковых званьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Другі лейтэнант — 5 чэрвеня 1974
  • Першы лейтэнант — 8 жніўня 1976
  • Капітан — 8 жніўня 1978
  • Маёр — 1 жніўня 1985
  • Падпалкоўнік — 1 красавіка 1991
  • Палкоўнік — 1 верасьня 1995
  • Брыгадны генэрал — 1 студзеня 2000
  • Генэрал-маёр — 1 студзеня 2003
  • Генэрал-лейтэнант — 18 траўня 2004
  • Генэрал — 26 студзеня 2007

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Сэнат зацьвердзіў Пэтреуса камандуючым у Аўганістане BBV, 30 чэрвеня 2010 г
  3. ^ Rolling Stone Magazine, «King David’s War» February 2, 2011
  4. ^ Dodig.mil, «Lieutenant General David H. Petraeus».
  5. ^ U.S. Department of Defense, "Petraeus Garners Praise at Retirement Ceremony, " Aug. 31, 2011.
  6. ^ Obama Announces Changes to National Security Team The New York Times Праверана April 28, 2011 г.
  7. ^ BBC News, «US Gen David Petraeus confirmed as CIA director», June 30, 2011.
  8. ^ Reuters, «Petraeus sworn in as new CIA chief», September 6, 2011.
  9. ^ Дырэктар ЦРУ сышоў у адстаўку, бо здраджваў жонцы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]