Дэйвід Трымбл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэйвід Трымбл

Ўільям Дэйвід Трымбл (анг. William David Trimble, нар. 15 кастрычніка 1944) — паўночнаірляндзкі палітык, лідэр Ольстэрскай юніёнісцкай партыі з 1995 па 2005 год. Першы міністар Паўночнай Ірляндыі з 1 ліпеня 1998 да 1 ліпеня 2001 году, а таксама з 1 лістапада 2001 да 14 кастрычніка 2002. У 1998 годзе сумесна з Джонам Х’юмам стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэмім міру (1998) за дзейнасьць па пошуку мірнага вырашэньня канфлікту ў Паўночнай Ірляндыі. З 2006 году зьяўляецца пажыцьцёвым пэрам і членам Палаты лордаў. У 2007 годзе, пакінуўшы партыю юніёністаў, уступіў у Кансэрватыўную партыю.