Дэйман Ліндэлаф
| Дэйман Ліндэлоф | |
| Damon Lindelof | |
| Дата нараджэньня | 24 красавіка 1973 (40 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Прафэсія | прадусар, сцэнарыст |
| Кар’ера | 1999 — дасюль |
| IMDb | ID 0511541 |
Дэйман Ліндэлоф (па-ангельску: Damon Lindelof, 24 красавіка 1973, Цінэк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амэрыканскі прадусар, сцэнарыст. Займаецца збольшага напісаньнем сцэнараў для тэлесэрыялаў.
Першы сэрыял да якога Ліндэлоф напісаў сцэнар адной сэрыі быў Nash Bridges (выходзіў у 1998—2000). Пасьля пісаў асобныя сэрыі для розных тэлевізыйных сэрыялаў пакуль ня стаў сцэнарыстам сэрыялу Jordan (2001—2007).
Найвялікшую славу яму прынёс сэрыял Lost які пачаў выходзіць у 2004 годзе. Разам з Карлтанам К’юзам стаўся галоўным сцэнарыстам сэрыялу.
Акрамя таго Ліндэлоф з’яўляецца прадусарам значнай часткі сэрыялаў да якіх пісаў сцэнары. Разам з Дж. Дж. Абрамсам з’яўляецца прадусарам фільму Зорны шлях (Star Trek) (2009).
Пасьля заканчэньня працы над Згубленымі у 2010, хоча зьняць па адным фільме на кожную з сямі кніг сэрыі «Цёмная вежа» Стывэна Кінга[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Прадусар «Застацца ў жывых» экранізуе «Цёмную вежу» Стывэна Кінга // Эўрарадыё, 4 верасьня 2008
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дэйман Ліндэлаф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў