Дэймас
Дэ́ймас (па-старажытнагрэцку: Δεῖμος — жах) — адзін з двух спадарожнікаў Марса. Быў адкрыты амэрыканскім астраномам Асафам Холам 11 жніўня 1877 году і названы ім у гонар старажытнагрэцкага бога Дэймаса.
Дэймас круціцца на сярэдняй адлегласьці 6,96 радыюса плянэты, з пэрыядам звароту ў 30 г 17 мін 55 с. Ён круціцца вакол сваёй восі з тым жа пэрыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды зьвернуты да плянэты адным і тым жа бокам. Арбіта Дэймаса паступова выдаляецца ад Марса, і ў будучыні ён пераадолее прыцягненьне плянэты.
Памеры Дэймаса складаюць 15×12,2×10,4 км.
Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай, чым у Фобаса за кошт таго, што большасьць кратэраў пакрытая тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, рэчыва, выкінутае пры ўдарах мэтэарытаў доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова абложваючыся і хаваючы няроўнасьці рэльефа.
Прадказаньне Джанатана Сўіфта [рэдагаваць]
У трэцяй частцы разьдзела 3 «Вандраваньняў Гулівера» (1726), якая апісвае якая лётае выспу Лапута, гаворыцца, што астраномы Лапуты адкрылі два спадарожніка Марса на арбітах, роўных 3 і 5 дыямэтрам Марса c пэрыядам кручэньня адпаведна 10 і 21,5 гадзін. Рэальна Фобас і Дэймас знаходзяцца на адлегласьці 1,4 і 3,5 дыямэтра Марса ад цэнтра плянэты, а іх пэрыяды — 7,6 і 30,3 гадзіны. У то час не існавала такіх магутных тэлескопаў, здольных адкрыць гэтыя спадарожнікі, таму гэтае супадзеньне вельмі дзіўна.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Фобас — другі спадарожнік Марса
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дэймас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў