Дэкада цыганскай інтэграцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Дэкада цыганскае інтэграцыі (Цыганская дэкада) — ініцыятыва васьмі краін Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы па паляпшэньні сацыяльна-эканамічнага статусу цыганоў і па ўключэньні цыганскае меншасьці ў сацыяльныя стасункі на тэрыторыі ўсяго рэгіёну. Мерапрыемствы ў рамках ініцыятывы былі распачатыя ў 2005 годзе і будуць праводзіцца да 2015 году. Гэта першы ў Эўропе шматнацыянальны праект, скіраваны на актыўнае паляпшэньне побыту цыганоў.

Восем краін прымаюць удзел у Дэкадзе цыганскае інтэграцыі: Баўгарыя, Харватыя, Чэхія, Вугоршчына, Славаччына, Македонія, Румынія і Сэрбія і Чарнагорыя. У кожнай з гэтых краін пражывае значная колькасьць цыганоў, якія пазбаўлены шматлікіх магчымасьцяў як у эканамічным, так і ў сацыяльным пляне.

У 2005 годзе ўрады вышэй названых краін паставілі мэтай у значнай ступені скараціць розьніцу ў жыцьцёвых умовах і агульным дабрабыце паміж цыганскім і нецыганскім насельніцтвам і пакласьці канец беднасьці і сацыяльнай неінтэграванасьці цыганоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]