Дэлавэр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Дэлавэр | |
|---|---|
| [[Выява:|100пкс|Герб Дэлавэра]] | |
| Сьцяг Дэлавэра | Герб Дэлавэра |
| Мянушка: «Першы штат» | |
| Сталіца | Довэр |
| Найбуйнейшы горад | Уілмінгтан (Дэлавэр) |
| Плошча | 49-я па ЗША |
| - агулам | 6452 км² |
| - сушы | 5068 км² |
| - вады | 1387 км² |
| - шырата | 38°27' з.ш. па 39°50' з.ш. |
| - даўгата | 75°2' з.д. па 75°47' з.д. |
| Насельніцтва | 45-е па ЗША |
| - агулам | 783 600 |
| - шчыльнасьць | 154,87/км² |
| Дата заснаваньня | 7 сьнежня 1787 (1-ы) |
| Губэрнатар | Русс Эн Мінэр |
| Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Дэ́лавэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёній, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлавэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Зьмест |
[рэдагаваць] Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне
Цяперашняя канстытуцыя Дэлавэра, чацьвёртая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штата Дэлавэр. Вышэйшым судом у сыстэме судоў штата зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлавэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлавэра звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлавэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлавэра зьяўляецца самым зручным з пункта погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацый. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаній, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацый ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлавэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
[рэдагаваць] Геаграфія
На поўначы Дэлавэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе – з Мэрылэндам. З усходу штат амываецца водамі Атлянтычнага акіяна і ракі Дэлавэр. Да Дэлавэра таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлавэр, якія ў сваю чаргу, мяжуюць з Нью-Джэрсі.
Самы вялікі горад штата — Уілмінгтан, сталіца – Довэр.
[рэдагаваць] Факты
Разьмешчаная непадалёк ад Довэра база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
[рэдагаваць] Спасылкі
| Адміністрацыйныя адзінкі ЗША | |
|---|---|
| Штаты | Агаё · Айдага · Аклагома · Алабама · Аляска · Арызона · Арканзас · Арэгон · Аёва · Ваёмінг · Вашынгтон · Вэрмонт · Вірджынія · Вісконсін · Гаваі · Дэлавэр · Джорджыя · Заходняя Вірджынія · Іліной · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канзас · Кентакі · Канэктыкут · Люізіяна · Мантана · Масачусэтс · Мінэсота · Місысыпі · Мізуры · Мічыган · Мэн · Мэрылэнд · Нэбраска · Нэвада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрзі · Нью-Ёрк · Нью-Мэксыка · Паўднёвая Караліна · Паўднёвая Дакота · Паўночная Караліна · Паўночная Дакота · Пэнсыльванія · Род-Айлэнд · Тэнэсі · Тэхас · Флорыда · Юта |
| Фэдэральная акруга | Вашынгтон, А.К. |
| Астраўныя тэрыторыі ЗША | Амэрыканскае Самоа · Віргінскія выспы · Гуам · Паўночныя Марыянскія Выспы · Пуэрта-Рыка |
| Зьнешнія малыя выспы (ЗША) | Баё Нуэва · Бэйкер · Гоўланд · Джарвіс · Джонстан · Мідўэй · Наваса · Пальміра · Рыф Кінгмана · Сэранілья · Ўэйк |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэлавэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў