Дэман (паэма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дэман
па-расейску: Демон
Demon (Kraŭcoŭ).jpg
Першы аркуш перакладнога выданьня Макара Краўцова, 1926
Жанр: паэма
Аўтар: Міхаіл Лермантаў
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1829—1839[1]
Пераклад на беларускую: Макар Краўцоў
Якуб Колас
Электронная вэрсія
Wikisource-logo.svg Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Дэман» (па-расейску: Демон) — адна з найвядомейшых паэмаў расейскага рамантычнага паэта, празаіка і драматурга Міхаіла Лермантава. Лічыцца найлепшым дасягеньнем расейскага рамантызму пасьля «Яўгенія Анегіна» Аляксандра Пушкіна.

У яе аснову пакладзены біблейскі міт пра падшага ангела, які паўстаў супраць Бога і быў выгнаны з раю, будучы пераўтвораным у духа зла. Паэма выражае тыранаборчы пафас Лермантава. Галоўны герой паэмы адлюстроўвае перадавыя ідэі тагачаснага грамадзства 30-х гадоў XIX ст[2]. Сучасьнікі паэта шукалі ісьціну, рэзка крытыкавалі самаўладна-прыгоньніцкую рэчаіснасьць, але будучы ганарлівымі і адважнымі мяцежнікамі, абуранымі несправядлівасьцю законаў, адначасова ня ведалі, што гэтым законам супрацьпаставіць.

Міхаіл Лермантаў пачаў пісаць паэму ў пятнаццаігадовым узросьце і працаваў над ёй 10 год. «Дэман» мае восем рэдакцыяў.

Зьмест

Паэма ў іншых відах мастацтва [рэдагаваць]

Экранізацыі [рэдагаваць]

Музыкальны тэатар [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]