Дэміен Даф
| Дэміен Даф | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 сакавіка 1979 (34 гады) Балібадэн, Ірляндыя |
|
| Рост | 175 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фулгэм | |
| Нумар | 16 | |
| Моладзевыя клюбы | ||
| Лэстэр Сэлтык Лурдз Сэлтык Сэнт-Кевін Бойз |
||
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2003 2003—2006 2006—2009 2009— |
Блэкбэрн Ровэрз Чэлсі Ньюкасл Юнайтэд Фулгэм |
184 (27) 81 (14) 69 (5) 84 (12) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 1998— | Ірляндыя | 100 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Дэ́міен Э́нтані Даф (па-ангельску: Damien Anthony Duff) — ірляндзкі футбаліст, гулец клюбу «Фулгэм» і зборнай Ірляндыі. Гуляе на пазыцыях ўінгера (на практыцы як на левым, так і на правым флангу) і крайняга форварда.
Біяграфія [рэдагаваць]
Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Блэкбэрн Ровэрз» у 1996 годзе. Дэбютаваў у асноўным складзе ў 1997 годзе ў апошнім матчы сэзону 1996/1997 супраць «Лэстэр Сіці».
У сваім першым поўным сэзоне (1997/1998) выявіў сябе як вельмі пэрспэктыўны малады гулец, забіўшы 4 галы. Нягледзячы на вылет «Блэкбэрну» ў наступным сэзоне, застаўся верны свайму клюбу і дапамог яму спачатку вярнуцца ў Ангельскую Прэм’ер-Лігу ў сэзоне 2000/2001, а затым выйграць Кубак Лігі. Усе гэтыя гады Даф быў адным зь лідэраў клюбу, яго ўнёсак у посьпехі «Блэкбэрну» цяжка пераацаніць. Выдатна згуляў за зборную Ірляндыі на Чэмпіянаце Сьвету 2002 году, паказаўшы сябе гульцом сусьветнага кляса, увайшоў у сфэру інтэрасаў кіроўных клюбаў Эўропы, але ўлетку 2002 склаў новы кантракт з клюбам на чатыры гады. Сэзон 2002/2003 склаўся для Дафа ўдала: нягледзячы на праблемы са здароўем, ён стаў лепшым бамбардзірам клюбу, забіўшы 11 галоў. Перад наступным сэзонам быў набыты «Чэлсі» за £17 млн (на той момант клюбны трансфэрны рэкорд). У сэзоне 2003/2004 ён гуляў бліскуча, але адсутнасьць трафэяў у «Чэлсі» падштурхнула ўладальніка клюбу Рамана Абрамовіча звольніць па канчатку сэзону мэнэджара Клаўдыё Раньеры, а новы трэнэр Жазэ Маўрынью купіў на пазыцыю Дафа галяндца Ар’ена Робэна, яны канкуравалі адзін з адным за месца ў складзе ў сэзоне 2004/2005. Даф выдатна правёў той сэзон, стаўшы чэмпіёнам Ангельшчыны і забіўшы 10 галоў. Наступны сэзон прынёс яму яшчэ адно золата Прэм’ер-Лігі, але быў ня гэтак удалы: Даф быў ня ў форме, гуляў мала. У выніку ў ліпені 2006 году ён перайшоў у «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы 5-гадовы кантракт. За два сэзоны ў «Ньюкасьле» Дэміен нядрэнна выявіў сябе, гуляе даволі часта, карысны, але нестабільны. З 2009 году гулец лёнданскага «Фулгэма».
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны па футболе: 2005, 2006
- Уладальнік Кубка Лігі: 2002, 2005
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2005
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Профіль і статыстыка гульца на Soccerbase.com
- Профіль і статыстыка гульца на FootballDatabase.com
- Профіль і статыстыка гульца на сайце «Ньюкаслу»
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Гівэн (бр) · 2 Фінан · 3 Гарт · 4 Канінггэм · 5 Стонтан · 6 Рой Кін · 7 МакАтыр · 8 Голанд · 9 Даф · 10 Робі Кін · 11 Кілбэйн · 12 Кінсэла · 13 Коналі · 14 Брын · 15 Дан · 16 Кілі (бр) · 17 Кўін · 18 Г. Келі · 19 Морысан · 20 О’Браян · 21 Рыд · 22 Карсьлі · 23 Э. Келі (бр) · Трэнэр Мік МакКарці |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Гівэн (бр) · 2 Сэнт-Лэджэр · 3 Ўорд · 4 О’Шы · 5 Дан · 6 Ўэлан · 7 Макгідзі · 8 Эндрус · 9 Дойл · 10 Робі Кін · 11 Даф · 12 Келі · 13 Макшэйн · 14 Ўолтэрз · 15 Гібсан · 16 Ўэстўуд (бр) · 17 Гант · 18 О’Ды · 19 Лонг · 20 Кокс · 21 Грын · 22 Маклін · 23 Форд (бр) · Трэнэр Джаваньні Трапатоні |
||