Дэніел Старыдж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Даніел Старыдж
Даніел Старыдж
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 1989 (24 гады)
Бірмінггэм, Ангельшчына
Рост 183 см
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лівэрпул
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2009—2013
2011
2013—
Манчэстэр Сіці
Чэлсі
Болтан Ўандэрэрз
Лівэрпул
21 (5)
63 (13)
12 (8)
42 (30)
Нацыянальная зборная
2011— Ангельшчына 10 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
5 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
5 сакавіка 2014.

Дэ́ніел А́ндрэ Ста́рыдж (па-ангельску: Daniel Andre Sturridge; нарадзіўся 1 верасьня 1989, Бірмінггэм, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст афрыканскага паходжаньня, нападнік клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэніел зьяўляецца выхаванцам футбольных клюбаў «Астан Віла», «Ковэнтры Сіці» і «Манчэстэр Сіці». Прафэсійную кар’еру пачаў мінавіта ў манчэстэрскім клюбе.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штабу клюбу «Чэлсі», да складу якога далучыўся 3 ліпеня 2009 году на правах вольнага агента. Згуляў за лёнданскі клюб наступныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. За гэты час заваяваў тытул чэмпіёна Аенгельшчыны і станавіўся ўладальнікам кубка краіны, аднак гэтак і не атрымаў статусу асноўнага гульца, таму 31 студзеня 2011 году быў аддадзены на правах арэнды да канца сэзону ў «Болтан Ўандэрэрз».

У склад «Чэлсі» вярнуўся ўлетку 2011 году, адначасова з прыходам у каманду новага трэнэра — Андрэ Вілаша-Боаша, якому спадабаўся гулец і Дэніел стаў часьцяком выходзіць у стартавым складзе каманды. Аднак пасьля вызваленьня партугальскага спэцыяліста з пасады Старыдж зноўку атрымаў ролю гульца рэзэрвы.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2 студзеня 2013 году нападнік падпісаў пяцігадовы кантракт зь «Лівэрпулам», сума трансфэра засталася невядомай.

6 студзеня Дэніел дэбютаваў за новы клюб у матчы трэцяга раўнда Кубка Ангельшчыны супраць «Мансьфілд Таўн», дзе адзначыўся забітым мячом[1]. У сваім першым матчы ў чэмпіянаце нападнік таксама вызначыўся ў гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард»[2]. Дзякуючы добра гульні Дэніел стаўся асноўным гульцом клюбу.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старыдж выступаў як за юнацкія, гэтак і за моладзевыя каманды зборнай Ангельшчыны. 15 лістапада 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі, якая скончылася перамогай ангельцаў зь лікам 1:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэлсі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Дэніел Старыджсховішча мультымэдыйных матэрыялаў