Дэн Гэм’юз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэн Гэм’юз
Рост 185 см
Вага 95 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 13 сьнежня 1982(1982-12-13) (41 год)
Месца нараджэньня
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Канады па хакеі Канада
Драфт НХЛ 12, 2001
Нэшвіл Прэдатарз
Гульнявая кар’ера 2010 — цяпер

Дэн Гэ́м’юз (па-ангельску: Dan Hamhuis; нарадзіўся 13 сьнежня 1982 году, Сьмітэрз, Канада) — колішні канадзкі хакеіст, які выступаў у НХЛ і нацыянальнай зборнай Канады. На драфце НХЛ 2001 году быў абраны ў 1-м раўндзе пад агульным 12 нумарам клюбам «Нэшвіл Прэдатарз». Адгуляўшы пасьля гэтага адзін год у фарм-клюбе «Нэшвілу» ў АХЛ, з 2003 году Гэм’юс стаўся асноўным гульцом «драпежнікаў» у наймацнейшай лізе Паўночнай Амэрыкі. Зь перапынкам на адзін год лакаўту ён абараняў колеры «Прэдатарз» на працягу шасьці сэзонаў. У 2010 годзе ў якасьці вольнага агента перайшоў у склад «Ванкувэр Кэнакс». У першы сэзон у новым клюбе дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

У 2007 годзе ўпершыню ў складзе нацыянальнай зборнай Канады прыняў удзел у чэмпіянатах сьвету па хакеі, дзе стаў чэмпіёнам сьвету. У 2008 і 2009 гадох атрымліваў срэбраныя мэдалі на сусьветных форумах. У 2014 годзе разам са зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён сьвету: 2007
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату сьвету: 2008, 2009
  • Алімпійскі чэмпіён: 2014

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]