Дэпартыва Ля-Каруньня
| Дэпартыва | |||
| Поўная назва | Real Club Deportivo de La Coruña, S.A.D. | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1906 | ||
| Горад | |||
| Стадыён | Рыазор, Сантандэр Умяшчальнасьць: 34 600 |
||
| Прэзыдэнт | |||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | ||
| · 2009/2010 | 10-е месца | ||
|
|||
Дэпартыва (па-гішпанску: Real Club Deportivo de La Coruña) ― гішпанскі футбольны клюб з гораду Ля-Каруньня з правінцыі Галісія, удзельнік гішпанскай Ля Лігі. Заснаваны ў 1906 годзе. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Рыазор», што ўмяшчае 34,600 гледачоў.
Адзін з пасьпяховых клюбаў Гішпаніі. Аднойчы стаў пераможцам чэмпіянату Гішпаніі (2000) й яшчэ пяць разоў фінішаваў другім (1950, 1994, 1995, 2001 і 2002). Двойчы выйграваў кубак Гішпаніі й тройчы Супэркубак. Пяць разоў прыймалі ўдзел у Лігі Чэмпіёнаў і столькі ж разоў у Кубку УЭФА. Да правядзеньня чэмпіянату Гішпаніі клюб шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам Галісіі (1927, 1928, 1931, 1933, 1937, 1940).
Галоўным праціўнікам клюбу зьяўляеццца іншая каманда з Галісіі — Сэльта з Віга. Традыцыёна гуляе ў бела-сініх паласатых кашулях і сініх шортах і гэтрах.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1902 годзе Хасэ Марыя Абаля вярнуўся дадому ў Ля-Каруньню пасьля навучаньня ў Ангельшчыне, дзе ён пазнаёміўся з гульнёй у футбол. У 1904 годзе ён разам зь сябрамі сабралі каманду, якую назвалі Каруньня (гішп. Coruña). Гульня ў горадзе стала больш папулярнай калі ў прэстыжнай гімназіі гораду Sala Calvet футбол быў ўведзены ў праграму навучаньня.
У сьнежні 1906 году вучні гімназіі згаданай вышэй стварылі сваю ўласную каманду, якую назвалі Club Deportivo da Sala Calvet. Праз два с паловай гады клюб атрымаў статус каралеўскага ад Альфонса XIII і з гэтага часу існуе цяперашні назоў каманды Real Club Deportivo de A Coruña.
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Чэмпіёны Гішпаніі (1): 2000
- Уладальнікі Кубку Гішпаніі (2): — 1995, 2002
- Уладальнікі Супэркубку Гішпаніі (3): — 1995, 2000, 2002
[рэдагаваць] Склад каманды
|
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэпартыва Ля-Каруньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(гішп.)
- Неафіцыйны сайт заўзятараў(гішп.)
| Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Асасуна · Атлетык Більбао · Атлетыка Мадрыд · Барсэлёна · Бэтыс · Валенсія · Вільлярэал · Гранада · Левантэ · Мальлёрка · Маляга · Раё Вальлекана · Расінг · Рэал Мадрыд · Рэал Сасьедад · Сарагоса · Спортынг Хіхон · Сэвільля · Хэтафэ · Эспанёл
|
|