Дэрак Шарыньян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэрак Шарыньнян
Дата нараджэньня 25 жніўня 1966(1966-08-25) (57 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак музыка, кампазытар, піяніст, музычны прадусар, гітарыст, сэсійны музыка
Гады дзейнасьці 1982 — цяпер
Жанры прагрэсіў-мэтал, прагрэсіў-рок, глэм-рок, нэаклясык мэтал
Інструмэнты клявішныя, гітара
Гурты Dream Theater, Planet X, Kiss, Yngwie Malmsteen, Billy Idol
Супрацоўніцтва Эліс Купэр
Лэйблы InsideOut, Magna Carta
Сайт dereksherinian.com

Дэрак Шарыньян (нарадзіўся 25 жніўня 1966) — амэрыканскі рок, праг-мэтал і ф’южнавы клявішнік з Лос-Анджэлесу (Каліфорнія). Навучэнец Музычнага каледжу Бэрклі. Шарыньян быў удзельнікам стосу выканаўцаў, такіх як Эліс Купэр, Billy Idol, Yngwie Malmsteen, Kiss, і Zakk Wylde. Гэтаксама ж ён быў клявішнікам гуртоў Dream Theater і Alice In Chains, сузаснавальнікам гурта Planet X. У запісу ягоных сольных працаў прымалі ўдзел такія выканаўцы як Slash, Allan Holdsworth, Steve Lukather, John Sykes, і Al DiMeola.

Шарыньян быў прызнаны «Каралём клявішаў» часопісам Guitar World і названы «Калігулай клявішаў» Элісам Купэрам за ягоны прыкметны стыль. Уплыў на ягоны музычны стыль адбыўся з боку Элтана Джона, Кіта Эмэрсана, Яна Гамэра і стосу гітарыстаў. Шарыньян прадстаўляе шэраг разнастайнага музычнага абсталяваньня, у тым ліку клявішы Korg і Clavia.