Дэрбі
| Дэрбі | |
| Derby | |
Выгляд на Катэдральны сабор Дэрбі |
|
| Горад з: | 1977 |
| Плошча: | 78 км² |
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
236,300 3,028 |
| Часавы пас: | UTC+0 |
| Тэлефонны код: | 01332 |
| Паштовы індэкс: | DE1, DE3, DE21-24, DE73 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′00″ пн. ш. 1°28′00″ з. д. / 52.916667° пн. ш. 1.466667° з. д.Каардынаты: 52°55′00″ пн. ш. 1°28′00″ з. д. / 52.916667° пн. ш. 1.466667° з. д. |
|
Дэрбі на мапе Вялікабрытаніі
Дэрбі
|
|
| http://www.derby.gov.uk/ | |
Дэрбі (па-ангельску: Derby, вымаўляецца «Дэрбі») — горад у Ангельшчыне, у графстве Дэрбішыр, мае статус горада з 1977 году [1]. Разьмяшчаецца ў рэгіёне Іст-Мідландз на беразе ракі Дэрвэнт.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Горад мае дачыненьне да пэрыяду панаваньня Рыму, саксонаў і вікінгаў. Быў пабудаваны рымскімі калянізатарамі як форт пад назвай «Derventio», але ёсьць меркаваньні, што горад быў названы ад англасаксонскага «Deoraby» (паселішча аленяў). Уваходзіў у зьвяз пяці гарадоў, зьяўляючыся часткай Данелагу.
Дэрбі й Дэрбішыр былі цэнтрам брытанскай прамысловай рэвалюцыі. У 1717 годзе тут была пабудавана першая ў Ангельшчыне шоўкавая фабрыка, што выкарыстоўвала гідраэнэргію. Гэта тэхналёгія была здабыта Джонам Ломбам ў П’емонце. Зараз у старым будынку фабрыкі месьціца музэй індустрыі Дэрбі, дзе можна знайсьці экспанаты чыгункавай, авіацыйнай і горназдабываючай галіны прамысловасьці, а таксама керамічных вырабаў і ліцейнае справы [2].
Выбітныя мясьціны [рэдагаваць]
Сярод славутасьцяў гораду варта вылучыць катэдральны сабор Дэрбі, які быў пабудаваны ў XIV стагодзьдзі. Ён зьяўляецца цэнтрам англіканскай гіпархіі Дэрбі. Вежа сабору была пабудавана паміж 1510—1530 гадамі ў папулярным у тыя часы гатычным стылі. Але ў 1725 годзе архітэктар Джэймз Гібз перабудаваў сабор у стылі клясыцызму. Вышыня вежы сабора на дадзены момант складае 64,8 мэтраў.
- Катэдральны квартал
- Музэй індустрыі Дэрбі (Шоўкавая фабрыка)
- Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
- Прайд-парк (стадыён ФК Дэрбі Каўнці)
- Рака Дэрвэнт
Прамысловасьць [рэдагаваць]
У сучаснасьці ў Дэрбі знаходзяцца два заводы па зборцы аўтамабіляў кампаніяў Ролз-Ройз і Таёта. Інтэрнэт і тэлэфоны банк Эг («Egg» — яйка) таксама месьцяцца ў горадзе.
Адукацыя [рэдагаваць]
Унівэрсытэт Дэрбі быў адчынены ў 1993 годзе, на базе коледжу, што вядзе сваю гісторыю з 1851 году[3]. У 2003 годзе ўнівэрсітэт Нотынггэма адчыніў у Дэрбі мэдыковую асьпірынтуру пры гарадзкой бальніцы Дэрбі.
Транспарт [рэдагаваць]
У 12 кілямэтрах ад гораду знаходзіцца аэрапорт Усходні Мідландз, што абслугоўвае каля 5 мільёнаў чалавек штогод. Акрамя гэтага аэрапорт займаецца перавозкай грузаў і займае другую пазыцыю па колькасьці перавезенага грузу пасьля Гітраў.
Іншае [рэдагаваць]
Горад даў назву разнавіднасьці скачак, а таксама асабліва прынцыповым футбольным матчам.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дэрбі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)
|
||||||||||||||