Дэрвэнт
| Рака | |
| Дэрвэнт Derwent |
|
| Рака Дэрвэнт за 16 км на захад ад Шэфілду | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Гара Бліклаў на ўсход ад Глосапу |
| Вышыня вытоку | 633 |
| Вусьце | Рака Трэнт за 11 км на паўднёвы ўсход ад Дэрбі |
| Краіны басэйну | Ангельшчына |
| Даўжыня | 80 |
| Асноўныя прытокі | |
| Леваруч | Бэнтлі Брук, Эмбэр |
| Праваруч | Вэстэнд, Эшап, Ной, Ўай |
Дэрвэнт (па-ангельску: Derwent) — рака ў графстве Дэрбішыр, працягласьцю 80 км, левы прыток ракі Трэнт. Бярэ пачатак з паўднёвых адгор’яў Пэнінскіх гораў, называных Пікам[1].
Палову свайго шляху працякае па тэрыторыі нацыянальнага парку Пік-Дыстрыкт[2]. На Дэрвэнце, за 11 кілямэтраў на паўночны ўсход ад яе ўцёку ў Трэнт, разьмешчанае места Дэрбі.
На працягу русла вады, паміж Мэтлакам і Дэрбі, знаходзілася адна з калысак Прамысловай рэвалюцыі — першыя фабрыкі па вытворчасьці бавоўны (сярод іх першая ў сьвеце фабрыка на вадзяным коле Рычарда Аркрайта), а таксама першая фабрыка па вытворчасьці шоўку (сучасны музэй індустрыі).
[рэдагаваць] Назва
Паводле найменьня ракі быў названы найстарэйшы хакейны клюб Дэрбішыру. Да пераезду ў Ўірксварт Дэрвенцкі хакейны клюб, заснаваны ў 1897 годзе, праводзіў свае матчы на ўзьбярэжжы Дэрвэнту ў Дарлі Дэйле[3].
Паводле ракі таксама названы найстарэйшы коледж Ёрскага ўнівэрсытэту.
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Брокгауз и Ефрон. Дербишир или Дерби — графство в северной Англии(рас.)
- ^ Англия — Пик-Дистрикт(рас.)
- ^ Derwent Hockey Club History. Derwent Hockey Club. Праверана 07-07-2009 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэрвэнт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў