Дэтройт Рэд Ўінгз
| Дэтройт Рэд Ўінгз | |
| Дывізіён | Цэнтральны |
|---|---|
| Канфэрэнцыя | Заходняя |
| Краіна | ЗША |
| Горад | Дэтройт, Мічыган |
| Заснаваны | 1926 |
| Стадыён | Joe Louis Arena (20 066) |
| Колеры | чырвоны і белы |
| Гісторыя | Дэтройт Кугарз 1926—1930 Дэйтройт Фолькэнз 1930—1932 Дэйтройт Рэд Ўінгз 1932 — цяпер |
| Галоўны трэнэр | Майк Бэбкак |
| Капітан | Нікалас Лідстрэм |
Дэтройт Рэд Ўінгз (літаральна: Чырвоныя крылы з Дэтройту, па-ангельску: Detroit Red Wings) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Цэнтральным дывізіёне Заходняй канфэрэнцыі Нацыянальнай хакейнай лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Дэтройт, штат Мічыган, ЗША. Каманда зьяўляецца адной з Арыгінальнай шасьцёркі клюбаў НХЛ. Праз папулярнасьць «Чырвоных крылаў» Дэтройт часта называюць «Хакейны горад» (па-ангельску: Hockeytown). «Рэд Ўінгз» заваявалі найбольшую колькасьць (11) Кубкаў Стэнлі сярод камандаў з ЗША, ва ўсёй лізе болей толькі ў канадзкіх «Манрэаль Канадыенз» (24) і «Таронта Мэйпл Ліфс» (13).
У фанатаў «Дэтройту» ёсьць традыцыя кідаць на пляцоўку васьміногаў — на ўдачу. Традыцыя бярэ пачатак у 1952 годзе, калі ў часе плэйоф на лёд быў кінуты васьміног, а каманда выйграла ў тым годзе Кубак Стэнлі. Праз гэта афіцыйным талісманам «Рэд Ўінгз» зьяўляецца Эл Васьміног — названы так у гонар кіроўцы лёдаўборнага камбайну Эла Саботкі, які прыбірае васьміногаў з пляцоўкі. У розныя часы кіраўніцтва НХЛ спрабавала забараніць гэтую традыцыю, але яна трывае да нашых дзён.
[рэдагаваць] Сэзоны
Гэта частковы сьпіс сэзонаў «Рэд Ўінгз». Дзеля поўнай гісторыі ўсіх сэзонаў глядзіце сэзоны Дэтройт Рэд Ўінгз
Заўвага: Г = гульні; В = выйгрышы; П = паразы; Н = нічыі; ПОТ = паразы ў овэр-таймах; Пт = пункты; ГЗ = забітыя галы; ГП = прапушчаныя галы; Ш = штрафныя хвіліны
| Сэзон | Г | В | П | Н | ПОТ | Пт | ГЗ | ГП | Ш | Вынік | Плэйоф |
| 2002—03 | 82 | 48 | 20 | 10 | 4 | 110 | 269 | 203 | 1214 | 1-я, цэнтральны | Прайгралі ў чвэрцьфінале канфэрэнцыі, 0–4 (Майці Дакс) |
| 2003—04 | 82 | 48 | 21 | 11 | 2 | 109 | 255 | 189 | 966 | 1-я, цэнтральны | Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі, 2–4 (Флэймз) |
| 2004—05 | Сэзон адменены праз лакаўт у НХЛ у сэзоне 2004—05 | ||||||||||
| 2005—061 | 82 | 58 | 16 | — | 8 | 124 | 305 | 209 | 1127 | 1-я, цэнтральны | Прайгралі ў чвэрцьфінале канфэрэнцыі, 2–4 (Ойлерз) |
| 2006—07 | 82 | 50 | 19 | — | 13 | 113 | 254 | 199 | 928 | 1-я, цэнтральны | Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі, 2–4 (Дакс) |
| 2007—08 | 82 | 54 | 21 | — | 7 | 115 | 257 | 184 | 937 | 1-я, цэнтральны | Выйгралі Кубак Стэнлі, 4—2 (Пінгвінз) |
| 2008—09 | 82 | 51 | 21 | — | 10 | 112 | 295 | 244 | 824 | 1-я, цэнтральны | Прайгралі ў фінале, 3—4 (Пінгвінз) |
- 1 З сэзону 2005—06 у НХЛ усе гульні маюць пераможцу; слупок ПОТ уключае ў сябе паразы ў сэрыі булітаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дэтройт Рэд Ўінгз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Усходняя канфэрэнцыя
Паўночна-ўсходні дывізіён: Атава Сэнатарз · Бафала Сэйбрз · Бостан Бруінз · Манрэаль Канадыенз · Таронта Мэйпл Ліфс
Атлянтычны дывізіён: Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджэрз · Пітсбург Пінгвінз · Філядэльфія Флаерз
Паўднёва-ўсходні дывізіён: Атланта Трэшэрз · Вашынгтон Кэпіталз · Караліна Харыкэйнз · Тампа Бэй Лайтнінг · Флорыда Пантэрз
Заходняя канфэрэнцыя
Паўночна-заходні дывізіён: Ванкувэр Кэнакс · Каларада Эвэланш · Калгары Флэймз · Мінэсота Ўайлд · Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Дэтройт Рэд Ўінгз · Каламбус Блю Джэкетс · Нэшвіл Прэдатарс · Сэнт-Луіс Блюз · Чыкага Блэкхокс
Ціхаакіянскі дывізіён: Анахайм Дакс · Далас Старз · Лос-Анджалес Кінгз · Сан-Хасэ Шаркс · Фінікс Каёціз